Пройдуць стагоддзі, але не знікне з памяці народнай бессмяротны подзвіг жыхароў Бялыніцкага раёна, якія ўпісалі ў гераічны летапіс Вялікай Айчыннай вайны незгаснучыя і слаўныя старонкі.
Час сцірае сляды вайны. І пакуль ёсць жыццё, павінна жыць і памяць. У гэтай памяці вечным агнём будзе свяціць подзвіг народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Храбрэйшых са сваіх сыноў Радзіма ўдастойвала самага высокага звання – Героя Савецкага Саюза.
У яркім сузор’і Герояў Савецкага Саюза 6 герояў Бялыніцкага раёна: Касаеў А.М., Кітаеў М.Т., Лорчанка Л.Дз., Свідзінскі І.В., Хігрын Б.Л., Церашкевіч С.Р..
Герой Савецкага Саюза – найвышэйшая ступень адрознення СССР. Ганаровае званне, якога ўдастойвалі за здзяйсненне подзвігу ці выбітных заслуг падчас баявых дзеянняў, а таксама, у выглядзе выключэння, і ў мірны час. |