|
|
|
|
|
|
Назад на галоўную |
СВІДЗІНСКІ ІОСІФ ВІКЕНЦЬЕВІЧ |
|
|
|
|
Свідзінскі Іосіф Вікенцьевіч нарадзіўся 14 студзеня 1918 года ў Бялынічах.
Званне Героя Савецкага Саюза было прысвоена 29 кастрычніка 1943 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР за подзвіг на Дняпры.
У Чырвонай Арміі з 1939 года.
Удзельнік паходу ў Заходнюю Украіну і савецка-фінлядскай вайны 1939-1940гг.
З першых дзён вайны служыў у саставе 177-й асобнай разведроты: выконваў адказныя заданні камандавання па дастаўцы па-за лініі фронту “языкоў”, дакладных каардынатаў размяшчэння агнявых кропак праціўніка.
21 верасня 1943 года сяржант І.В.Свідзінскі з групай разведчыкаў атрымаў заданне пераправіцца праз Днепр недалёка ад Кіева, каб высветліць сілы і агнявыя сродкі праціўніка.
Асаблівую храбрасць Іосіф Вікенцьевіч праявіў у тыя хвіліны, калі захапілі варожы бункер.
|
Разведчыкі завалодалі аператыўнай картай і дакументамі, якія былі дастаўлены нашаму камандаванню. Яны адыгралі важную роль у канчатковым поспеху фарсіравання Дняпра і вызвалення Кіева.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны І і ІІ ступеняў, Чырвонай Зоркі, шматлікімі медалямі.
Пасля вайны жыў і працаваў у горадзе Белазёрску Брэсцкай вобласці.
Яго прозвішчам названа адна з вуліц Бялынічаў.
У 2010 годзе ўстаноўлены бюст на Алеі Герояў у Ліпавым гаі г.п.Бялынічы.
|
|
|
| |
|