Масавае знішчэнне мірнага насельніцтва практыкавалася з першых дзён вайны. Асабліва шырока яно вялося ў час карных экспедыцый, калі разам з людзьмі знішчаліся цэлыя вёскі.
Гітлераўцамі былі праведзены буйныя карныя аперацыі «Майкефер» (Майскі жук) у чэрвені – ліпені 1942 г. і «Адлер» (Арол) у ліпені – жніўні 1942 г. У выніку карных аперацый га-рэлі вёскі Барок, Каменка, Карманоўка, Кулакоўка, Рубеж, Эсьмоны, Брэнькаў, Сныткі, Уголынчына, Пільшычы. Акупанты спалілі ў гэтых вёсках 360 хат, расстралялі і спалілі 217 чалавек.
Недалёка ад Бялыніч знаходзілася вёска Чырвонае Балотца, у ёй часта бывалі партызаны, тут яны наладжвалі сустрэчы з сувязнымі. У снежні 1942 г. карнікі спалілі ўсе 15 двароў вёскі, забілі трох старых, якія не паспелі схавацца ў лесе.
28 снежня 1942 г. вялікі атрад акружыў вёску Стэфанава. Карнікі ўчынілі крывавую бойню, спалілі ўсе 25 двароў, забілі і спалілі 96 яе жыхароў.
У студзені 1943 г. гітлераўцы пачалі новую карную экспедыцыю супраць партызан. 16 лютага 1943 г. яны знішчылі вёску Малінаўка, спаліўшы 27 двароў, забіўшы 53 чалавекі.
Вясной-летам 1943 г. пачалася самая маштабная карная экспедыцыя, у выніку яе гарэлі Аксенькавічы, Антонава Буда, Асмолаўка, Асоўцы, Барсукі, Белы Лог, Вольніца, Вялікая Машчаніца, Глыбокі Брод, Гута, Дручаны, Паўлінка, Падзевічы, Рудня, Сінькаў, Смагілаўка, Стараселле, Сякерка, Сярмяжанка, Ушлаў, пасёлак Ленінскі. У полымі згарэлі 685 хат, было забіта 203 чалавекі.
У студзені-лютым 1944 г. нацысты арганізавалі апошнюю буйную карную экспедыцыю. У выніку гэтай «экспедыцыі» гарэлі Галоўчын, Антонаўка, Асавец, Дзевашычы, Забалацце, Каліноўка, Межанец, Міхасёўка, Старая Клёўка, Сялянская
Клёўка, Хватаўка. У гэтых вёсках гітлераўцы спалілі 499 хат, забілі 240 жыхароў.
У вёсцы Рубеж карнікі выразалі 18 жыхароў. Ад бамбёжак нямецкай авіяцыі гарэлі Барок, Лебядзянка, Рудня, Гута, Буда і іншыя вёскі.
У студзені 1944 г. для угону насельніцтва ў нямецкае рабства акупанты арганізавалі ў Бялынічах 2 лагеры, куды зганялі мірнае насельніцтва раёна і адтуль партыямі адпраўлялі ў Германію.
3 набліжэннем лініі фронту гітлераўскае камандаванне імкнулася правесці ў жыццё тактыку «выпаленай зямлі», але актыўныя дзеянні партызан перашкодзілі гэтаму. |