Галоўная
Геаграфічны паказальнік
Бібліяграфічны спіс
 
 








  Назад на галоўную
МАБІЛІЗАЦЫЯ ЛЮДСКІХ
І МАТЭРЫЯЛЬНЫХ РЭСУРСАЎ
   
22 чэрвеня 1941 г. быў звычайны летні дзень, бялынічане займаліся мірнай працай. Бліжэй да палудня па радыё некалькі разоў перадалі паведамленне ТАСС аб нападзенні на СССР нацысцкай Германй.
У першага сакратара РК КП(б)Б І.У. Сяргейчыка адбылася нарада з удзелам партыйнага і савецкага актыву. Ваеннаму камісару Бялыніцкага раёна капітану Максімаву даручалася, згодна з указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 чэрвеня 1941 г., у сціслы тэрмін правесці мабілізацыю асоб 1905-1918 гадоў нараджэння на абавязковую ваенную службу. Кіраўнікі партыйнага і савецкага апарату павінны былі падрыхтаваць да эвакуацыі дакументы і матэрыяльныя каштоўнасці. Перад савецкімі і гаспадарчымі кіраўнікамі раёна была пастаўлена задача падрыхтаваць да эвакуацыі сельскагаспадарчую тэхніку, грамадскую жывёлу, абсталяванне мясцовых прадпрыемстваў, сыравіну. Ахова дзяржаўных устаноў, ліній сувязі, абсталявання мясцовых прадпрыемстваў ускладалася на начальніка міліцыі Ляхава.
У Бялынічах быў разгорнуты мабілізацыйны пункт. Пачалася мабілізацыя мужчын 1905-1918 гг. нараджэння. Жыхарка Бялыніч Тадора Храбрая адправіла на фронт шасцярых сваіх сыноў. Пазней, калі фронт наблізіўся да Бялыніч, мабілізацыйны пункт перанеслі за 16 кіламетраў ад раённага цэнтра – у вёску Нежкаў.
3 добраахвотнікаў, якія не падлягалі прызыву ў армію, у Бялынічах быў створаны атрад народнага апалчэння для барацьбы з дэсантам праціўніка, шпіёнамі, аховы важнейшых аб'ектаў. У першыя дні ліпеня 1941 г. атрад разграміў варожы дэсант не­падалеку вёскі Шылавічы.
Усе мерапрыемствы па эвакуацыі і мабілізацыі праводзіліся ў вельмі сціслыя тэрміны, а з набліжэннем фронту ўжо ў пачатку ліпеня на раённы цэнтр упалі першыя авіябомбы. У такіх абставінах цяжка было пазбегнуць неразбярыхі, з'яўлення панічных чутак, настрояў. Гэтаму садзейнічала амаль поўная адсутнасць аб'ектыўнай інфармацыі аб падзеях на фронце.
Як вынік гэтага, не удалося завяршыць эвакуацыю абсталявання мясцовых прадпрыемстваў, не поўнасцю завяршылі эвакуацыю калгаснай жывёлы.
   
  А.І. Марозаў,
гісторык, краязнавец
   
   
  Уверх


 
© ДУК «Бялыніцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сетка», 2014-2015