|
|
|
|
|
|
Назад на галоўную |
ЯНЫ ВЯРНУЛІСЯ ПЕРАМОЖЦАМІ |
|
|
УЗНАГАРОДЖАНЫЯ ОРДЭНАМ СЛАВЫ 3-й СТУПЕНІ |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
А |
|
АЛЁХІН Віктар Цімафеевіч. Нарадзіўся ў 1926 г. |
|
|
АЎТУШЭНКА Аляксандр Tapacaвiч. Нарадзіўся ў 1917 г. у в.Пральня. |
|
|
|
|
|
|
|
Уверх |
|
|
|
|
|
|
|
Б |
|
БУКАТАЎ Сяргей Антонавіч. Нарадзіўся ў 1916 г. у в.Заграшэўе. |
|
|
БУЛЬБАЧОЎ Васіль Сцяпанавіч. Нарадзіўся ў 1920 г. у в.Вугольшчына. |
|
|
|
|
|
|
|
Уверх |
|
|
|
|
|
|
|
Г |
|
ГАНЧАРОЎ Аляксей Давыдавіч. Нарадзіўся ў 1909 г. у в.Лубяное. |
|
|
ГРЫБАЛЁЎ Павел Рыгоравіч. Нарадзіўся ў 1922 г. у в.Ількавічы.
У 1944 г. байцы 1208-га стралковага палка 362-й стралковай дывізіі вялі цяжкія бai за вызваленне ад гітлераўскіх захопнікаў Літвы i Польшчы. Страты з абодвух бакоў былі вялікія. На Вільнюскім напрамку ваенны санітар П.Р. Грыбалёў са Cвaiмі таварышамі вынес з-пад агню 80 параненых байцоў, пад Варшавай – каля 100. А ў 1945 г., калі бралі Берлін, i не злічыць.
Аднойчы ў час бою байцы паведамілі, што ў варонцы каля аднаго з акопаў ляжыць паранены афіцэр. Павел Рыгоравіч неадкладна накіраваўся туды. Аказаўшы першую медыцынскую дапамогу маладому лейтэнанту, П.Р. Грыбалёў паклаў яго на плашч-палатку i пацягнуў у бок свaix. У гэты момант адзін за адным прагучалі пісталетныя выстралы. Прыкрыўшы раненага сваім целам, санітар пачаў весці агонь i знішчыў ворага. Сам пры гэтым быў легка паранены.
У. Цалавальнікаў.
|
|
|
ГРЫШАНАЎ Biктap Сцяпанавіч. Нарадзіўся ў 1925 г. у в.Навасёлкі. |
|
|
|
|
|
|
|
Уверх |
|
|
|
|
|
|
|
Ж |
|
ЖУКАЎ Васіль Лаўрэнавіч. Нарадзіўся ў 1924 г. у в.Свяцілавічы. |
|
|
|
|
|
|
|
Уверх |
|
|
|
|
|
|
|
З |
|
ЗАЙКОЎСКІ Аляксей Анціпавіч. Нарадзіўся ў 1907 г. у в.Лубяное.
А.А. Зайкоўскі ваяваў у складзе 2-га Беларускага фронту у 718-м стралковым палку.
У раёне Ложмы (Польшча) яму, радавому сувязісту, даручылі прабрацца да варожых пазіцый для карэкціроўкі агню нашай артылерыі. Дзве гадзіны воін падтрымліваў сувязь, а калі на лініі адбыўся разрыў, сам жа яго i ліквідаваў, пры гэтым атрымаў лёгкае раненне. Не паспелі медыкі аказаць яму першую дапамогу, як паступіў яшчэ адзін загад — заняць хутар непадалёку ад г. Астраленка. Адказнае заданне атрымалі i сувязісты. Яны пацягнулі кабель сувязі да перадавых пазіцый. Але раптам з’явіліся варожыя танкі, якія адкрылі агонь, гусеніцамі рвалі i скручвалі тэлефонныя правады. Асколкам снарада А. А. Зайкоўскі быў паранены i засыпаны зямлёю. Знайшлі яго цудам па абрыўку тэлефоннага проваду, які ён трымаў у руцэ.
На усё жыццё запомніў Аляксей Анціпавіч i бai ва Усходняй Прусіі. 19 сувязістаў, у ліку якіх быў i ён, уначы пракладвалі правады i нечакана наткнуліся у рачной даліне на вялікую групу немцаў i скапленне тэхнікі. Разважаць не было часу, а таму воіны рашылі выклікаць агонь на сябе. Вораг панёс вялікія страты. На жаль, пацярпелі i свае — адзін сувязіст быў забіты, а астатнія атрымалі раненні. А.А. Зайкоўскага эвакуіравалі у тыл. Амаль паўгода праляжаў ён у магілёўскім шпіталі.
І.У. Цалавальнікаў.
|
|
|
|
|
|
|
|
Уверх |
|
|
|
|
|
|
|
І |
|
ІГНАТОВІЧ Уладзімір Аляксеевіч. Нарадзіўся ў 1924 г. у в. Пражэктар. |
|
|
|
|
|
|
|
Уверх |
|
|
|
|
|
|
|
К |
|
КАЗУСЕЎ Міхаіл Cяpгеевіч. Нарадзіўся ў 1923 г. у в. Цяхцін. |
|
|
КАРПІН Аляксандр Васільевіч. Нарадзіўся ў 1923 г. у в. Вылаў. |
|
|
КАПЫЛОЎ Рыгор Самуйлавіч. Нарадзіўся ў 1915 г. у в. Вугольшчына.
КОЗЫРАЎ Якаў Іванавіч. Нарадзіўся ў 1915 г. у в. Алешкавічы.
КРУЧАНКОЎ Іван Мяфодзьевіч. Нарадзіўся ў 1918 г. у в. Ізобішча.
КРУЧАНКОЎ Мікіта Лявонавіч. Нарадзіўся ў 1922 г. у в. Ізобішча.
КУБАРАЎ Рыгор Фёдаравіч. Нарадзіўся ў 1920 г. у в. Малая Машчаніца.
КУНДЗЕРАЎ Іван Карпавіч. Нарадзіўся ў 1924 г. у в. Камяніца. Узнагароджаны ордэнам Славы 2-й i 3-й ступеняў. |
|
|
КУНЦЭВІЧ Аляксей Якаўлевіч. Нарадзіўся ў 1923 г. у в. Вылаў. |
|
|
КУНЦЭВІЧ Міхаіл Аўрамавіч. Нарадзіўся ў 1922 г. у в. Лубяное. |
|
|
КУРАЧКІН Сямён Сафронавіч. Нарадзіўся ў в. Лубяное.
У 1944 г войскі 2-га Беларускага фронту грамілі гітлераўцаў на тэрыторыі Польшчы. У складзе 364-га стралковага палка ваяваў i С.С. Курачкін. Як вынослівага i смелага байца камандаванне накіравала яго у санітарную часць.
Іншы раз пад агнём праціўніка даводзілася выносіць за суткі па 5-20 параненых салдат i афіцэраў, а у час найбольшай небяспекі сам браў у pyкi зброю.
Аднапалчанін Сямёна Сафронавіча П.М. Харытонаў успамінаў, што аднойчы, ужо на тэрыторыі Германіі, Курачкін выносіў з перадавой параненага падпалкоўніка. Заўважыўшы немца, камандзір ціха сказаў: «Бачыш, на ўзлеску фрыцы. Відаць, хочуць зайсці ў тыл, каб знішчыць раненых. Курачкін асцярожна паклаў афіцэра ў варонку ад снарада, а сам папоўз у бок дыверсантаў. А праз некаторы час прагучалі выстралы. Вораг быў вымушаны павярнуць назад.
У час кровапралітных баёў за Берлін Сямён Сафронавіч вынес з бою больш за сто параненых байцоў.
За тры дні да перамогі С.С. Курачкін быў паранены i трапіў у шпіталь. I тут адбылася нечаканая i радасная сустрэча яго з падпалкоўнікам, якога вынес з поля бою. На развітанне падпалкоўнік, пакідаючы шпіталь, падарыў свайму выратавальніку наручны гадзіннік.
І.У. Цалавальнікаў.
|
|
|
|
|
|
|
|
Уверх |
|
|
|
|
|
|
|
М |
|
МАЖУТА Ягор Дзмітрыевіч. Нарадзіўся ў 1919 г. у в. Заазер’е. |
|
|
МАГІЛЁЎЧЫК Аляксандр Іосіфавіч. Нарадзіуся ў 1926 г. у в. Галоўчын.
МАЗУРКІН Пётр Яфімавіч. Нарадзіўся ў 1926 г. ў г. п. Бялынічы.
MAKAPCKI Барыс Багумілавіч. Нарадзіўся ў 1926 г. у в. Свяцілавічы. |
|
|
|
|
|
|
|
Уверх |
|
|
|
|
|
|
|
П |
|
ПЕЎЗНЕР Уладзімір Рыгоравіч. Нарадзіўся ў 1903 г. у г. п. Бялынічы. |
|
|
ПЛЕХАЎ Васіль Міхайлавіч. Нарадзіўся ў 1924 г. у в. Цяхцін.
ПЯТРОЎСКІ Miкіта Уласавіч. Нарадзіўся ў 1922 г. у в. Гняздзін. |
|
|
|
|
|
|
|
Уверх |
|
|
|
|
|
|
|
Р |
|
РАГАЎЦОЎ Іосіф Paдзівонавіч. Нарадзіўся ў 1921 г. у в. Буда. |
|
|
|
|
|
|
|
Уверх |
|
|
|
|
|
|
|
С |
|
САПУНОЎ Ягор Паўлавіч. Нарадзіўся ў в. Ількавічы.
Удзельнічаў у штурме Берліна.
Група, у якую ён уваходзіў, у адным з баёў знішчыла нямецкіх фаустнікаў i дробнакаліберную гармату. За два дні да перамогі атрымаў трэцяе раненне, на гэты раз вельмі цяжкае.
Узнагароджаны ордэнамі Славы 3-й ступені, Айчыннай вайны 3-й ступені, медалямі.
І.У. Цалавальнікаў.
|
|
|
СТАРАВОЙТАЎ Ілья Харытонавіч. Нарадзіўся ў в. Каменка.
У ноч на 8 красавіка 1945 г., калі перад 1-м батальёнам 1189-га стралковага палка ставілася задача захапіць безыменную вышыню, сапёрны ўзвод, у якім служыў I.X. Старавойтаў, атрымаў загад – да раніцы зрабіць праходы у мінных палях. Трэба было таксама пранікнуць углыб абароны праціўніка, выявіць сістэму агню i, па магчымасці, захапіць палоннага. Для гэтага сапёрам выдзелілі пяць разведчыкаў. Аперацыя была праведзена паспяхова.
І.У. Цалавальнікаў.
|
|
|
СТРАЛЬЦОЎ Арцём Miкiтaвіч. Нарадзіўся ў 1916 г. у в. Цяхцін. |
|
|
|
|
|
|
|
Уверх |
|
|
|
|
|
|
|
У |
|
УЛАСЕНКА Міхаіл Фёдаравіч. Нарадзіўся ў 1924 г. у г. п. Бялынічы.
У армейскай газеце «Вперед к победе» шмат разоў расказвалася пра подзвігі М.Ф. Уласенкі. Вось толькі два эпізоды з яго баявой біяграфіі.
Група разведчыкаў на танках рашучым ударам прарвала абарону праціўніка. Завязаўся жорсткі бой. Вёўся ён з мэтай адцягнуць увагу ворага ад участка, дзе рыхтаваўся галоўны ўдар. Убачыўшы, што дэсант нешматлікі, праціўнік спрабаваў акружыць i знішчыць разведчыкаў. Але гвардзейцы не спалохаліся. Mixaіл Фёдаравіч замаскіраваў у хмызняку кулямёт i кінжальным агнём паласнуў па ворагу. Гітлераўцы замітусіліся i кінуліся наўцёкі, пакідаючы забітых і раненых. Тым часам нашы войскі нанеслі па ворагу моцны ўдар i захапілі важныя пазіцыі.
Завяршаць Вялікую Айчынную яму давялося ў Берліне. У складзе сваёй воінскай часці Міхаіл Фёдаравіч прымаў удзел у штурме дома, ператворанага фашыстамі ў сапраўдную крэпасць. У адным з пакояў на Уласенку адразу накінуліся два немцы. Аднаго ён скaciў чаргой з аўтамата, другога ўзяў у палон. Бой за дом працягваўся да поўнага знішчэння ворага. Але праціўнік не хацеў змірыцца са стратай вельмі важнага ў тактычных адносінах аб’екта. У атаку рушылі танкі з чорнымі крыжамі на брані. Тады кемлівы баец першым пусціў у ход захопленыя ў ворага фаустпатроны. Іншыя ўзялі з яго прыклад. Вораг вымушаны быў адступіць.
М. М. Філіповіч.
|
|
|
УСАЎ Уладзімір Іванавіч. Нарадзіўся ў в. Мокравічы.
Спачатку ваяваў у 121-м партызанскім атрадзе, затым у дзеючай арміі, дзе быў кулямётчыкам.
Асабліва яму запомніўся бой пад Ваўкавыскам, дзе фашысты спрабавалі спыніць наступленне нашых войскаў. Было 12 жніўня 1944 г. Ранішнюю цішыню разарвалі аглушальныя выбyxi. Гэта фашысцкая артылерыя пачала падрыхтоўку. Калі крыху асеў пыл, байцы убачылі перад сабой танкі з крыжамі на баках, а за iмi густыя ланцугі пяхоты. Уладзімір Усаў перадаў па траншэі загад камандзіра роты – адсякаць варожую пяхоту ад танкаў. Побач з кулямётным разлікам У.I. Усава знаходзіўся камбат Лосеў i раз за разам падаваў па тэлефоне каманды.
Вакол кулямётнага разліку рваліся варожыя снарады i міны. Уладзімір Іванавіч ведаў, што ягоная агнявая кропка з’яўляецца цэллю i для артылерыі i для танкаў праціўніка. У зоне абстрэлу зямля была ўсеяна трупамі, але ўсё новыя i новыя шарэнгі фашыстаў, нібы хвалі на моры, набягалі на наш пярэдні край. У той дзень былі адбіты ажно тры атакі. І толькі калі падышлі свежыя сілы, У.I. Усаў агледзеўся i здзівіўся, як яму ўдалося застацца жывым у гэтым пекле. Вакол кулямётнага гнязда літаральна ўсе было пабіта i пагнута.
Разам са свежымі сіламі пайшоў у атаку i батальён Лосева, у складзе якога дзейнічаў разлік У.I. Усава. Націск нашых воінаў быў настолькі рашучы i напорысты, што за якую-небудзь гадзіну яны ачысцілі ад фашыстаў чатыры населеныя пункты. 160-я дывізія працягвала свой пераможны шлях на Захад. Яна з ходу фарсіравала ў двух месцах р. Вісла. У студзені 1945 г. у жорсткіх баях за Варшаву Уладзімір Усаў быў паранены, але поля бою не пакінуў, працягваў біць ворага. Калі сталіца Польшчы была вызвалена ад акупантаў, загадам Вярхоўнага Галоўнакамандуючага асабоваму саставу 160-й дывізіі была аб’яўлена падзяка, а Уладзімір Усаў быў прадстаўлены да ордэна Славы 3-й ступені. Адначасова камандзір дывізіі павысіў яго ў званні да сяржанта.
У жорстім баi пад г. Данцыг У.I. Усаў быў цяжка паранены i адпраўлены у шпіталь. I толькі праз 46 гадоў узнагарода знайшла героя. У в. Мокравічы прыехалі paботнікi райваенкамата i ўручылі ветэрану сяржанту У.I. Усаву ордэн Славы 3-й ступені.
М. М. Філіповіч.
|
|
|
|
|
|
|
|
Уверх |
|
|
|
|
|
|
|
Ф |
|
ФІЛІПОВІЧ Мікалай Максімавіч. Нарадзіўся ў 1924 г. у в. Пачапок.
Узнагароджаны ордэнам Славы 2-й і 3-й ступеняў.
|
|
|
ФІЛОНАЎ Мікалай Яфімавіч. Нарадзіўся ў 1913 г. у в. Лубяное. |
|
|
|
|
|
|
|
Уверх |
|
|
|
|
|
|
|
Ц |
|
ЦАЛАВАЛЬНІКАЎ МіхаілПіліпавіч. Нарадзіўся ў в. Ількавічы.
Ішоў чацвёрты год Вялікай Айчыннай вайны.
Нямецка-фашысцкія захопнікі пад націскам савецкіх войскаў пакідалі свае ўмацаванні i адыходзілі на захад. Сярод наступаючых байцоў 3-й гвардзейскай танкавай apмii знаходзіўся i М.П. Цалавальнікаў.
У 1942 г. ён, васемнаццацігадовы юнак, добраахвотна пайшоў на вайну, быў залічаны у другую мiнамётную роту 70-й механізаванай брыгады.
Асабліва надоўга запалі ў душу байца жорсткія бai у час Вісла-Одэрскай аперацыі 1945 г. Фашысты нястрымна контратакавалі пазіцыі 1-га Украінскага фронту. Фарсіраванне ракі Нэйсе праходзіла ва ўмовах артылерыйскага абстрэлу. У ранішнім тумане мінамётны разлік М.П Цалавальнікава перабраўся на левы бераг ракі, затым канатам перацягнуў плыт з мінамётамі i боепрыпасамі. За кароткі час чырвонаармейцы замацаваліся на невялікім плацдарме i пачалі абстрэльваць пазіцыі праціўніка. Трапнымі выстраламі яны знішчылі варожыя кулямётныя гнёзды, два мінамётныя разлікі, больш за 15 гітлераўцаў.
I. У. Цалавальнікаў.
|
|
|
|
|
|
|
|
Уверх |
|
|
|
|
|
|
|
Ш |
|
ШАРОЙКА Іван Фядосавіч. Нарадзіўся ў 1923 г. |
|
|
ШЧАЦІНКА Іван Канстанцінавіч. Нарадзіўся ў 1922 г. у в. Іскра.
Мяне залічылі ў 455-ы стралковы полк 42-й ордэна Кутузава Верхнедняпроўскай дывізіі. Наступленне нашых войскаў паўсюдна сустракала тады ўпартае супраціўленне ворага, які нагадваў смяротна параненага звера. Штурмам мы авалодалі Баранавічамі, Брэстам, Беластокам, многімі іншымі гарадамі i мястэчкамі.
Аднойчы мяне выклікалі ў штаб палка i паставілі задачу: узяць «языка». Я пераапрануўся ў форму нямецкага обер-лейтэнанта, узяў з сабой двух байцоў. Давялося пераадолець трохрадную дротавую агароджу, міннае поле, але ў нямецкую траншэю прабраліся без шуму.
Пакінуўшы байцоў у траншэі, я увайшоў у бліндаж. Два фашысты адпачывалі, а обер-лейтэнант сядзеў за сталом. Перад ім ляжаў пісталет.
– Прыйшоў вас змяніць, – па-нямецку звярнуўся я да афіцэра.
Але, відаць, тут патрэбен быў нейкі пароль, бо рука гітлераўца адразу ж пацягнулася да пісталета. Але я апярэдзіў яго, а мае сябры тут жа ўварваліся ў бліндаж i знішчылі астатніх фрыцаў.
Звязанаму обер-лейтэнанту засунулі ў рот кляп i хуценька рушылі да сваіх. «Язык» даў вельмі каштоўныя звесткі.
|
|
|
|
|
|
|
|
Уверх |
|
| |
|