Вайна і гітлераўская акупацыя прынеслі жорсткія разбурэнні гаспадарцы раёна. Ляжалі ў руінах усе прадпрыемствы мясцовай прамысловасці, усе камунальныя будьшкі. За перыяд акупацыі гітлераўскія варвары сцерлі з твару зямлі культурныя, медыцынскія ўстановы. Яны спалілі 15 сярэдніх і няпоўных сярэдніх школ, часткова знішчылі 5 школ, 52 пачатковыя школы, школу калгаснай моладзі, раённы аддзел адукацыі, бальніцу, раённую бібліятэку з 14 тысячамі кніг, 16 хат-чытальняў, раённы Дом культуры, кінатэатр, дзіцячы сад, дзіцячыя яслі, дзіцячую кансультацыю.
У калгасах раёна акупанты знішчылі ўсе гаспадарчыя пабудовы: клеці, жывёлагадоўчыя фермы, зернясховішчы, клубы, чырвоныя куткі, цялятнікі – усяго 2077 калгасных пабудоў.
Страты, нанесеныя калгасам раёна ў выніку рабаванняў, склалі 402,7 млн руб. Было разбурана і сапсавана пабудоў на суму 67,2 млн руб. Расходы па эвакуацыі і вяртанню людзей склалі 33 тыс. руб. Недаатрымана даходаў з-за спынення дзейнасці калгасаў на суму 196,8 млн руб. Страты, нанесеныя грамадзянам Бялыніцкага раёна, склалі 1097 млн руб.
Нівы ператварыліся ў скалечаныя, зрытыя акопамі і бліндажамі, зарослыя пустазеллем, усеяныя снарадамі і мінамі пусткі. Але самай цяжкай стратай бьшо массавае знішчэнне насельніцтва. У нацысцкае рабства было вывезена 1697 чалавек, вярнуліся на Радзіму 724 чалавекі. Гітлераўскія акупанты расстралялі 1471 чалавека мірных жыхароў, у тым ліку 467 жанчын і 270 дзяцей, спалілі 215 чалавек, у тым ліку 65 жанчын і 86 дзяцей, павесілі 2 чалавекі. У выніку паветраных бамбёжак загінула 47 чалавек. Такім чынам, устаноўленыя страты мірнага насельніцтва склалі 2708 чалавек. Гаспадарка раёна знаходзілася ў канцы Вялікай Айчыннай вайны ў такім стане, што для яе аднаўлення патрэбны былі велізарныя матэрыяльныя выдаткі і шматгадовая ўпартая праца. |