Галоўная
Геаграфічны паказальнік
Бібліяграфічны спіс
 
 








  Назад на галоўную
СТРАТЫ, НАНЕСЕНЫЯ АКУПАНТАМ
   
30 чэрвеня 1944 г. партызанскія атрады і палкі Бялыніцкай ваенна-аператыўнай трупы пад камандаваннем сакратара Бялыніцкага падпольнага РК КП(б)Б Падалякі, камандзіра ВАГ маёра Фядотава, начальніка штаба ВАГ маёра Георгіеўскага выйшлі ў поўным складзе з тылу праціўніка і злучыліся з часцямі Чырвонай Арміі (139-й стралковай дывізіяй і 238-й Карачаўскай стралковай дывізіяй) у раёне артылерыйскага палігона, што за 5 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад вёскі Белы Лог Бялыніцкага раёна.
Да выхаду з варожага тылу атрады і палкі Бялыніцкай ваенна-аператьгўнай групы налічвалі ў сваім складзе 3444 чалавекі. За час сваёй дзейнасці партызаны Бялыніцкай ваенна-аператыўнай групы разгармілі 53 варожыя гарнізоны, спусцілі пад адхон 166 воінскіх эшалонаў, разбілі 141 цягнік, 1415 вагонаў, узарвалі 1787 рэек, знішчылі 564 аўтамашыны, збілі 3 нямецкія самалёты, узарвалі і падбілі 62 танкі і бронемашыны, знішчылі 113 кіламетраў тэлеграфна-тэлефоннай сувязі, узарвалі і спалілі 132 чыгуначныя і шашэйныя масты, забілі і паранілі 13 977 нямецкіх салдат і афіцэраў, 1091 уласаўца, 641 паліцэйскага. Узялі ў палон 52 нямецкіх салдат і афіцэраў, 54 паліцэйскіх, 12 уласаўцаў.
Кіраўніцтва баявой дзейнасцю партызанскіх атрадаў і палкоў на тэрыторыі Бялыніцкага раёна праводзілі вопытныя, загарта-ваныя ў баях кадравыя афіцэры Чырвонай Арміі М.Д. Авяр'янаў, В.Д. Швагрынаў, В.А. Смірноў, Ф.М. Тарасаў, Р.І. Перасценка, І.Р. Прахарэнка, Ю.А. Ямбаеў, абраныя партызанамі камандзіры А.М. Шалдаеў, Г.Ф. Меднікаў, А.І. Ліпскі.
   
  А.І. Марозаў,
гісторык, краязнавец
   
   
  Уверх


 
© ДУК «Бялыніцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сетка», 2014-2015