|
|
|
|
|
Назад на галоўную |
ВОІНЫ 42-Й СТРАЛКОВАЙ ДЫВІЗІІ,
ШТО ЗАГІНУЛІ НА ТЭРЫТОРЫІ БЯЛЫНІЦКАГА РАЁНА,
МЕСЦА ПАХАВАННЯ ЯКІХ НЕВЯДОМА |
|
|
|
БЕЗІК Міхаіл Яфімавіч, н. у 1923 у в. Баромыкі Бярэзінскага р-на Чарнігаўскай вобл., лейт., кам. узвода 44-га сп, прапаў без вестак 01.07.1944.
БУХАРАЎ Аляксей Сямёнавіч, н. у 1922 у в. Талаўка Курганскай вобл., лейт., кам. узвода 44-га сп, загінуў 01.07.1944.
ЗАРБАЕЎ Урамбасыр, н. у 1923 у Ленінскім р-не Ташауцкай вобл., рад. 44-га сп, загінуў 28.06.1944.
МАЗУР Савелій Васільевіч, н. у 1908 у Вінніцкай вобл., рад. 158-й аре, памёр ад ран 03.07.1944.
НЕЧАПУРЭНКА Андрэй Піліпавіч, н. у 1904 у Камароўскім с/с Краснаярскага края, рад. 44-га сп, загінуў 28.06.1944.
ПІВУШКОЎ Юрый Міхайлавіч, н. у 1924 у в. Пачынак Уломскага р-на Валагодскай вобл., лейт. 44-га сп, загінуў 01.07.1944.
ПЛОТНІКАЎ Міхаіл Рыгоравіч, н. у 1903 у в. Межава Чаменскага р-на Курганскай вобл., сярж. 44-га сп, загінуў 28.06.1944.
СКОПЧАНКА Іван Васільевіч, н у 1908 у в. Шчэтава Антрыцкага р-на Луганскай вобл., рад. 44-га сп, загінуў 28.06.1944.
СМІРНОЎ Канстанцін Васільевіч, н. у 1916 у в. Шаядур Мядзвецкага р-на, Марыйская АССР, рад. 459-га сп, прапаў без вестак 01.07.1944.
ЦІМАШЭНКА Цімафей Карпавіч, н. у 1912 у в. Амяльянаўка Малінскага р-на Жытомірскай вобл., рад. 44-га сп, загінуў 28.06.1944.
|
|
|
|
|
ЦІКАВА ВЕДАЦЬ |
|
ПРАПАЛІ БЕЗ ВЕСТАК
У першыя гады Вялікай Айчыннай вайны прапаўшых без вестак было значна болей, чым тых, каго змаглі пахаваць пасля бою ці пасля смерці ў шпіталі і занесці ў спіс беззваротных страт.
Невядомымі гінулі салдаты, што прынялі на сябе першы агнявы шквал. Яны палеглі ў прыграніччы, пры адступленні і акружэнні, цэлымі палкамі і дывізіямі. Сярод іх лётчыкі, што не вярталіся з баявых заданняў, разведчыкі, якія гінулі ў тыле ворага, пехацінцы, ад якіх не заставалася і следу пры пападанні снарадаў і бомб ці якіх жывымі засыпала ў траншэях. Гінулі ў партызанскіх атрадах і ў антыфашысцкім падполлі, на сваёй зямлі і на чужыне, у лагерах.
Цаной свайго жыцця яны затрымлівалі прасоўванне ворага ў глыб тэрыторыі Радзімы. Без іх не было б Перамогі.
Удовам і маці ваенкаматы давалі афіцыйныя тлумачэнні: прапаўшы без вестак — гэта той, хто ў ходзе баявых дзеянняў не вярнуўся ў сваё падраздзяленне. I хоць болынасць з іх загінула, але баявыя абставіны не дазволілі ўстанавіць гэта. Не ведаючы месца пахавання роднага чалавека, сваякі працягваюць шукаць яго магілу або сведкаў-аднапалчан, якія дапамагаюць высветліць падрабязнасці гібелі. На помніках, устаноўленых у вёсках, райцэнтрах, адкуль людзі ішлі на вайну, не заўсёды ёсць імёны прапаўшых без вестак, расстраляных, загінуў-шых ад голаду і здзекаў у канцлагерах. Іх стараліся ў свой час выкрасліць не толькі на помніках, але і з гісторыі.
Гэтую несправядлівасць, хоць і са спазненнем, выпраўляюць гісторыка-дакументальныя Хронікі Памяці.
У. I. Лемяшонак
|
|
Уверх |
| |
|