23 чэрвеня 1944 г. моцны шквал артылерыйскага агню і авія-цыйных удараў абрушыўся на абарону праціўніка ў Беларусі. У наступление перайшлі адразу тры савецкія франты: 1-ы Прыбалтыйскі, 2-і і 3-і Беларускія, а на наступны дзень 1-ы Беларусі. Наступление савецкіх войск было нечаканасцю для ворага, так што модную абарону гітлераўцаў удалося прарваць адносна хутка.
На Магілёўскім напрамку наступалі войскі 2-га Беларускага фронту пад камандаваннем генерала Г.Ф. Захарава. Галоўны ўдар наносіла 49-я армія І.Ц. Грышына. Яна прарвала абарону праціўніка, з ходу фарсіравала раку Дняпро і пачала праследаваць ворага. Моцныя ўдары па гітлераўцах наносіла 4-я паветраная армія генерала КА. Вяршыніна.
3 раніцы 27 чэрвеня часці 42-й Смаленскай стралковай дывізіі прарвалі абарону праціўніка і перайшлі ў наступление. Да 17 гадзін часці дывізіі выйшлі на рубеж Бялыніцкага раёна, 44-ы стралковы полк авалодаў вёскай Высокае, 455-ы стралковы полк з бою авалодаў вёскай Галоўчын.
У баях за Галоўчын 27 чэрвеня 1944 г. адбіваючы контратаку праціўніка з танкамі, здейсніў гераічны подзвіг камандзір стралковай роты 459-га стралковага палка 42-й Смаленскай стралковай дывізіі старшы лейтэнант Сяргей Рыгоравіч Церашкевіч, які кінуўся са звязкай гранат пад нямецкі танк і падбіў яго. За гэты подзвіг яму пасмяротна было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
28 чэрвеня войскі 49-й арміі авалодалі горадам Магілёвам, злучэнні арміі выйшлі ў міжрэчча Дняпра і Друці. Разгром Чырвонай Арміяй групы нямецкіх армій «Цэнтр» у Беларусі і яе вызваленне праходзілі ў цесным узаемадзеянні з партызанскімі злучэннямі.
У першы дзень наступлення савецкіх войск па ўсіх грунтовых дарогах і бальшаках пацягнуліся адступаючыя часці праціўніка. 28 чэрвеня 1944 г. 42-я Смаленская стралковая дывізія, сілай 455-га стралковага палка адбівала атакі праціўніка каля Галоўчына. 44-ы стралковы полк утрымліваў Васількі, 459-ы стралковы полк адкінуў праціўніка ў накірунку Бракава.
Камандзір 459-га стралковага палка маёр Казлоў з стралко-вым батальёнам і дзвюма самаходнымі гарматамі выйшлі на шашу Магілёў – Мінск і зрабілі засаду. У гэты час па шашы праходзіла нямецкая калона да 2000 аўтамашын, танкаў, цягачоў, вазоў з рознай ваеннай маёмасцю. Батальён падбіў 2 галаўныя танкі праціўніка і адкрыў агонь з мінамётаў. У калоне адбылася вялікая паніка, салдаты пакідалі машыны і кінуліся ў лес. Разгром праціўніка завяршыла бамбардзіровачная авіяцыя, на шашы засталася груда абломкаў.
У баях 28 чэрвеня 42-я Смаленская стралковая дывізія знішчыла 250 нямецкіх салдат і афіцэраў, разбіла 150 аўтамашын, падбіла 4 танкі. Страты дывізіі: 12 забітых і 61 паранены. 29 чэрвеня дывізія перайшла ў наступлене, к 10 гадзінам раніцы авалодала раённым цэнтрам Бялынічы і пасля бою выбіла гітлераўцаў з усходняга берага Друці. Фарсіраваўшы раку, яна завязала баі ў лясах на заходнім беразе Друці. У выніку баёў дывізія выйшла на ўсходні бераг ракі Аслік на рубеж вёсак Дзевашычы, Малая Машчаніца.
Партызанскім атрадам і палкам камандаванне часцей Чырвонай Арміі даручыла пабудаваць пераправы на рэках Друць і Аслік. Адзін з атрадаў 5-й брыгады партызанскага злучэння «Трынаццаць» будаваў пераправу на рацэ Аслік, калі раптоўна з боку Бялыніч з'явілася калона праціўніка з 4 матацыклаў, браневіка, легкавой машыны і штурмавой гарматы «Фердынанд». Партызаны далі бой, у выніку якога былі перабіты матацыклісты, падбіты бранявік, захоплена ў палон штурмавая гармата «Фердынанд». Сярод загінуўшых гітлераўцаў быў і камандуючы 4-м армейскім корпусам генерал-лейтэнант Фелькерс.
42-я Смаленская стралковая дывізія к 7 гадзінам 30 чэрвеня 1944 г. выйшла і завязала бой на рубяжы: Вушлаў – Малая Машчаніца. На працягу дня 455-ы і 459-ы стралковыя палкі вялі бой. 44-ы стралковы полк справа атакаваў праціўніка ў напрамку вёскі Кулакоўка.
Да 17 гадзін 30 чэрвеня 1944 г. часці дывізіі, пераадолеўшы супраціўленне і адбіўшы шэраг контратак з напрамку вёскі Вольніцы, фарсіравалі раку Аслік, выйшлі на рубеж Кулакоўка – Сякерка і асядлалі шашу Магілёў – Мінск.
Праціўнік агнём артылерыі, кулямётаў неаднаразовымі контратакамі сілай да роты пяхоты пры падтрымцы 6–8 танкаў і самаходных гармат спрабаваў затрымаць часці дывізіі на ўсходнім беразе ракі Аслік, але, несучы вялікія страты ў жывой сіле і тэхніцы, пад ударамі часцей дывізіі адступіў у заходнім напрамку, прыкрываючы адыход малымі групамі аўтаматчыкаў і агнём самаходнай артылерыі.
У выніку баёў 29 чэрвеня 42-й Смаленскай стралковай дывізіяй знішчана каля 200 гітлераўцаў, 9 кулямётаў, 6 аўтамашын, 2 гарматы, узяты ў пал он 153 немцы. Страты дывізіі – 10 забітых і 41 паранены.
У напрамку вёсак Калінаўка, Ключыкі вяла наступление 32-я Верхнедняпроўская стралковая дывізія, у напрамку вёсак Сямікаўка, Ляхаўка, Папоўка, Мяжонка наступалі 199-я і 64-я стралковыя дывізіі, у напрамку вескі Пілыпычы наступала 139-я стралковая дывізія, у напрамку вёсак Белы Лог, Хатульшчына – 238-я Карачаўская стралковая дывізія, у напрамку вёскі Смагілаўка наступала 157-я стралковая дывізія. |