Галоўная
Геаграфічны паказальнік
Бібліяграфічны спіс
 
 








Назад на галоўную
АКУПАЦЫЙНЫ АПАРАТ КІРАВАННЯ
   
Акупаваўшы Беларусь, гітлераўцы ўстанавілі на яе тэрыторыі свой «новы парадак»-рэжым нябачанага крывавага тэрору, жудасных здзекаў і гвалту над насельніцтвам. Гэта быў загадзя распрацаваны, абдуманы і мэтанакіраваны план генацыду, знішчэння людзей, ліквідацыі савецкага грамадскага і дзяржаўнага ладу, рабавання нацыянальных багаццяў і прыродных рэсурсаў.
Бялыніцкі раён уваходзіў у зону тылу групы армій «Цэнтр» вермахта. Акупанты падзялілі яго на 18 валасцей, пры валасцях былі створаны валасныя ўправы на чале з бургамістрамі, у вёсках прызначалі стараст.
У Бялынічах дзейнічалі раённая і гарадская ўправы. Работу раённай, гарадской, валасных упраў і стараст вёсак накіроўвалі і кантралявалі спецыяльна прызначаныя шэфы-камісары, каменданты. Адміністрацыйны апарат у асноўным складаўся з нямецкіх грамадзянскіх служачых. Так, начальнікам раёна быў В.Р. Лахман, Бялыніцкім аддзяленнем гандлю «Усход» кіраваў Карл Магер, начальнікамі раённай зямельнай управы з'яўля-ліся Дэт Франц і Трайсберг Курт, камендантам германскай сельскагаспадарчай інспекцыі – Юрэнбург Берангер. Ваенна-адміністрацыйныя функцыі выконвала мясцовая камендатура, якая абапіралася на вайсковую каманду. Ваенным камендантам раёна з'яўляўся Макке, начальнікам гестапа – Крэштэйн.
Для падтрымкі акупацыйнага рэжыму быў створаны значны паліцэйскі апарат. Пры кожнай з 18 валасцей існавалі паліцэйскія ўчасткі з 10-20 паліцэйскіх. Самы вялікі паліцэйскі гарнізон – каля 200 чалавек – знаходзіўся ў Бялынічах. Да канца 1943 г. яго колькасны склад павялічыўся да 400 чалавек.
У паліцыю ўступалі праціўнікі савецкага ладу з ліку рэпрэсіраваных у 30-я гады, а таксама памагатыя з ліку грамадзян, якія здрадзілі сваёй Радзіме. Здраднікі Радзімы папаўнялі карныя спецкаманды, з'яўляліся следчымі, перакладчыкамі, тайнымі агентамі гестапа, займалі пасады загадчыкаў аддзелаў у гарадской управе. Так, напрыклад, верай і праўдай служылі акупантам начальнікі раённай паліцыі І.Е. Мардачоў, Д.І. Буйніцкі, начальнік раёна І.С. Сергяйчук, начальнік бялыніцкай турмы Д.М. Грачыха.
   
  А.І. Марозаў,
гісторык, краязнавец
   
   
  Уверх


 
© ДУК «Бялыніцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сетка», 2014-2015