Мінулае… Яно ніколі не праходзіць бясследна. Асабліва, калі гэта мінулае – вайна.
Нават калі ты сам не перажыў яе, а ведаеш пра той мужны і суровы час толькі з кніжак, кінастужак, успамінаў родных і блізкіх людзей, ветэранаў.
Апавяданне пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, спісы воінаў, партызан, падпольшчыкаў, што мужна абаранялі свой край ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і па-геройску загінулі, мірных жыхароў, што сталі ахвярамі генацыду, складаюць большую частку фактаграфічнай краязнаўчай базай даных "ЭЛЕКТРОННАЯ КНІГА ПАМЯЦІ БЯЛЫНІЦКАГА РАЁНА". Тут пайменна ўвекавечаны каля сямі тысяч чалавек.
Гэта база даных – сціплая даніна ўдзячнасці людзям, якія сваім талентам, самаадданай працай, гераізмам і мужнасцю пры абароне Радзімы праславілі свой родны край, сваю Радзіму. |
Праца над фактаграфічнай краязнаўчай базай даных “ЭЛЕКТРОННАЯ КНІГА ПАМЯЦІ БЯЛЫНІЦКАГА РАЁНА” будзе пастаянна працягвацца. У выніку работы бібліятэкараў, краязнаўцаў, журналістаў, на старонках раеннага друку з’яўляюцца матэрыялы, якія раней былі невядомыя шырокаму колу і якія будуць адлюстроўвацца ў фактаграфічнай краязнаўчай базе даных. |