|
|
|
|
|
|
Назад на галоўную |
ПАРТЫЗАНСКІЯ АТРАДЫ. IX ДЗЕЙНАСЦЬ |
|
|
|
Разгром немцаў пад Масквой, баявыя поспехі партызан падрыхтавалі ўздым партызанскага руху ў 1942 г. Вясной 1942 г. партызанскія групы папоўніліся новымі людзьмі і перараслі ў атрады. Паводле загада камандзіра Клічаўскага аператыўнага цэнтра палкоўніка Уладзіміра Іванавіча Нічыпаровіча атрады атрымалі нумары: атрад К.М. Белавусава стаў 113-м, Міхаіла Абрамава – 121-м, а Мікалая Авяр'янава – 600-м. Атрады былі невялікімі, налічвалі па 30-40 чалавек. На чале іх стаялі камандзір, камісар, начальнік штаба. Камандаванне выбіралася на сходзе партызан.
У маі – ліпені 1942 г. партызаны разграмілі валасныя управы і паліцэйскія ўчасткі ў вёсках Аксенькавічы, Заполле, Хрыпялёва, Прыхабы, Вялікі Трылесін, абстрэльвалі нямецкія аўтамашыны на шашы Магілёў – Мінск, вялі баі з карнымі атрадамі.
У пачатку ліпеня 1942 г. група партызан 600-га атрада пад камандваннем Георгія Меднікава на чыгунцы паміж станцыямі Вендараж і Друць спусціла пад адхон нямецкі цягнік, затым партызаны разграмілі чыгуначную станцыю Вендараж.
30 чэрвеня 1942 г. фашысты распачалі супраць партызан карную аперацыю «Майкефер» (Майск жук), а пасля яе правалу новую – «Адлер» (Арол). 24 дні партызаны вялі баі і нанеслі ворагу вялікі ўрон, але ў час карных аперацый загінуў камандзір 121-га партызанскага атрада Міхаіл Абрамаў і шэсць байцоў, якія прынялі няроўны бой.
У верасні 1942 г. новая карная аперацыя прымусіла партызан перайсці ў Клічаўскія лясы.
У другой палове верасня 1942 г. у раён з-за лініі фронту пры-быў партызанскі атрад у колькасці 40 чалавек, сфарміраваны ў савецкім тыле з выпускнікоў Асобага беларускага збору (камандзір атрада – Ф.М. Тарасаў, камісар – Барбікаў). Ён атрымаў нумар 122-га атрада «За Радзіму».
25 лістапада 1942 г. партызанскія атрады 113-ы, 121-і, 600-ы ўзарвалі чыгуначны мост праз раку Друць каля чыгуначнай станцыі Друць, разграмілі моцны нямецкі гарнізон. У выніку бою на бок партызан перайшло 86 паліцэйскіх.
У сувязі з колькасным ростам і павышэннем баяздольнасці атрадаў у лістападзе 1942 г. загадам Клічаўскага аператыўнага цэнтра на базе 113-га, 121-га, 425-га і 600-га асобных атрадаў ствараецца 6-я Бялыніцкая брыгада, пазней перайменаваная ў Магілёўскую.
У студзені 1943 г. у яе склад уведзены 122-гі атрад «За Радзіму», у маі 760-ы атрад імя М. Беразоўскага.
У красавіку 1943 г. 425-ы атрад перададзены 11-й Быхаўскай брыгадзе. Камандзірам 6-й брыгады быў прызначаны старшы лейтэнант Канстанцін Міхайлавіч Белавусаў, камісарам – старшы палітрук Захар Платонавіч Гапонаў.
У ноч з 10 на 11 лютага 1943 г. ударная група з 70 партызан-добраахвотнікаў пад камандаваннем начальніка штаба 6-й Бялыніцкай брыгады падпалкоўніка Савелія Герасімавіча Сідарэнкі-Салдаценкі правяла аперацыю па разгроме Пашкаўскага гарнізона. У баі былі забітыя 34 нямецкія афіцэры, партызаны ўзялі ў палон 250 салдат батальёна «РВА», захапілі багатыя трафеі.
Да красавіка 1943 г. колькасць камсамольцаў у атрадах даходзіла да ста і больш чалавек. Дзейнасць атрадных камсамольскіх арганізацый накіроўвалі памочнікі камісараў па кам-самоле: у 113-м – П.Л. Кулікоў, 600-м – І.А. Марозаў, 121-м – С.С. Сабалеўскі, 122-м – Ф. Ахламёнак. 14 лютага 1943 г. прыступіў да работы падпольны райкам камсамола.
У сакавіку 1943 г. па рашэнні ЦК КП(б)Б быў створаны Бялыніцкі падпольны райкам партыі. Сакратаром райкама зацвердзілі Д.П. Белахвостава.
У жніўні 1943 г. Д.П. Белахвостаў быў пераведзены абкамам КП(б)Б у Бярэзінскі райкам партыі. Замест яго сакратаром Бялыніцкага райкама КП(б)Б стаў В.І. Падаляка.
Падпольны райкам партыі выдаваў газету «Народныя мсціўцы».
У 1943 г. акрамя баёў мясцовага значэння пад кіраўніцтвам падпольнага райкама КП(б)Б праводзіліся буйныя баявыя аперацыі ў маштабе раёна і вобласці.
У ноч на 13 красавка 1943 г. чатыры брыгады (2-я і 5-я Клічаўскія, 6-я Магілёўская і 3-я Бярэзінская) Магілёўскай ваенна-аператыўнай групы нанеслі адначасовы ўдар па варожых гарні-зонах у Забавах, Бахані, Заполлі, Макаўцы, Сямікаўцы, Глыбокім Бродзе, Дручанах, Жураўку, размешчаных у Бялыніцкім раёне.
У маі 1943 г. Магілёўскі падпольны абкам партыі, які быў створаны 2 красавіка 1943 г., прыняўрашэнне аб рэарганізацыі брыгад у самастойныя атрады, падпарадкаваныя непасрэдна абкаму. |
|
|
|
А.І. Марозаў,
гісторык, краязнавец |
|
|
|
|
|
Уверх |
|
|
| |
|