Ураджэнцу Бялыніч Іосіфу Вікенцьевічу Свідзінскаму за здзейснены ім подзвіг на Дняпры указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 кастрычніка 1943 г. было присвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Бяспрыкладную мужнасць і адвагу праявіў вязень канцлагера «Маўтгаўзен» генерал-маёр Даніла Федаравіч Цумараў.
Легендарная ваенная біяграфія ў генерала Еўдакіма Андрэевіча Магілёучыка, ураджэнца вёскі Галоўчын.
Ураджэнец вёскі Вялікі Трылесін Людвіг Іванавіч Сяліцкі ў гады вайны разам з К.С. Заслонавым арганізоўваў партызанскі рух на Аршаншчыне, камандаваў з лістапада 1942 г. партызанскай брыгадай імя К.С. Заслонава.
Ураджэнец вёскі Мокравічы Піліп Сідаравіч Новікаў разгортваў партызанскі рух на Кругляншчыне, з'яўляўся сакратаром Круглянскага падпольнага райкама партыі.
У баях у раёне Наварасійска вызначыўся маёр Адам Данілавіч Цэдрык, які ў складзе брыгады марской пяхоты адным з першых высадзіўся каля Мыса Любові, асабістым прыкладам натхняючы байцоў.
Капітан Аляксандр Антонавіч Стрыханаў удзельнічаў у абароне Масквы, вызваляў Кіеў, Жытомір, Сумы, Луцк, Роўна, Польшчу. Вайну закончыў на Эльбе. Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі.
У 21 год здзейсніў бессмяротны подзвіг лётчык, гвардыі малодшы лейтэнант Мікалай Мінчанкоў, ураджэнец вёскі Васількі. 27 верасня 1943 г. самалёт, членам экіпажа якога з'яўляўся Мікалай, быў збіты. Лётчыкі трапілі ў палон. Гітлераўцы сталі іх дапытваць пра авіяполк. Калі гестапавец стаў дапытваць Мінчанкова, той плюнуў яму у твар. Раз'юшаныя фашысты аблілі лётчыка бензінам і падпалілі.
Цяжкімі франтавымі дарогамі прайшла ўраджэнка вёскі Свяцілавічы Алена Іванаўна Шарснёва. Пасля заканчэння медыцынскага вучылішча яна, як болынасць медыцынскіх работнікаў, была мабілізавана на фронт. АЛ. Шарснёва выносіла параненых у 1941 г. на Гомельшчыне, у 1942 г. – пад Варонежам, у 1943 г. – на Курскай дузе. Ратныя подзвігі Алены Іванаўны адзначаны ордэнамі Чырвонага Снята, Чырвонай Зоркі, медалямі.
Капітан Даніла Сцяпанавіч Ражкоў сустрэў вайну на Каўказе ў якасці камандзіра мінамётнага ўзвода. Потым удзельнічаў у вызваленні Балгарыі, Венгрыі, Румыніі, Югаславіі. Дзень Перамогі сустрэў у Вене. Воінская доблесць Ражкова адзначана двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнамі Багдана Хмяльніцкага і Айчыннай вайны, медалямі.
Слаўны баявы шлях за плячыма Героя Савецкага Саюза Мікалая Трафімавіча Кітаева. Ён удзельнік савецка-фінляндскай вайны. 3 першых дзён Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Трафімавіч на фронце. Пачынаў камандзірам авіязвяна, а закончыў вайну ў званіі маёра, камандзірам палка. За час баёу асабіста збіў 27 нямецкіх самалётаў і яшчэ восем – у групавых баях. Узнагароджаны шматлікімі ордэнамі і медалямі.
Міхаіл Ільіч Шарахоўскі ваяваў у складзе 14-га гвардзейскага Смаленскага Чырванасцяжнага палка авіяцыі далёкага дзеяння. Не раз Міхаілу Ільічу даводзілася лятаць бамбіць скопішчы фашысцкіх войск. Ратная праца Шарахоўскага адзначана шматлікімі ўзнагародамі.
Ураджэнец вёскі Заграшэўе капітан Мікалай Дзмітрыевіч Рамановіч удзельнічаў у вызваленчым паходзе па Заходняй Беларусі, ваяваў на фінскім фронце, прымаў удзел у Сталінградскай бітве, вызваляў Беларусь, штурмаваў Кёнігсберг, удзельнічаў у разгроме мілітарыстскай Японіі. Радзіма высока ацаніла заслугі Мікалая Дзмітрыевіча, узнагародзіўшы яго ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі «За ўзяцце Кёнігсберга», «За перамогу над Германіяй, «За перамогу над Японіяй».
Ураджэнец вёскі Пачапок Мікалай Максімавіч Філіповіч у 1941 г. 17-гадовым юнаком добраахвотнікам пайшоў на фронт. Удзельнічаў у абароне Масквы, вызваляў Беларусь, штурмаваў Кёнігсберг, прымаў удзел са сваім артылерыйскім узводам у разгроме мілітарысцкай Японіі. Мужнасць М.М. Філіповіча адзначана двума ордэнамі Славы, двума медалямі «За адвагу».
Міхаіл Данілавіч Гольманаў, ураджэнец вёскі Сіпайлы, вая-ваў на Карэльскім фронце, вызваляў ад фашыстаў Запаляр'е, прымаў удзел у разгроме Квантунскай арміі. Але бадай болын за ўсё Міхаілу Данілавічу запомніўся парад Перамогі на Краснай плошчы 24 чэрвеня 1945 г., удзельнікам якога быў і ён.
Цяжкімі дарогамі вайны дайшоў да Берліна кулямётчык, ураджэнец вёскі Пральня Аляксандр Аўтушэнка, які пакінуў свой допіс на сцяне гітлераўскага рэйхстага.
Нягледзячы на вялікія людскія і матэрыяльныя страты, наш народ выйшаў пераможцам у Вялікай Айчыйнай вайне, сваю долю ў перамогу ўнеслі і тысячы бялынічан. |