Партызанскія групы на тэрыторыі раёна з'явіліся ужо ў ліпені – жніўні 1941 года. Яны складаліся з ваеннаслужачых Чырвонай Арміі, якія не змаглі прабіцца на ўсход і аказаліся на акупіраваннай тэрыторыі раёна. Першую групу ўзначальваў старшы лейтэнант Канстанцін Міхайлавіч Белавусаў, другую – маёр Мікалай Дзмітрыевіч Авяр'янаў.
Ужо 12 жніўня 1941 г. групы Белавусава і Авяр'янава сумесна разграмілі Угольшчынскую і Падзевіцкую паліцыю. Кароткія сутычкі з ворагам адбываліся на працягу 1941 г.
Зімой 1941 г. ва Угольшчынскім лесе ўжо базіраваліся тры партызанскія групы: старшага лейтэнанта Белавусава, маёра Авяр'янава, малодшага лейтэнанта М.І.Абрамава.
Адначасова з фарміраваннем першых партызанскіх атрадаў ішоў працэс стварэння падпольных груп. Ужо ў ліпені – жніўні 1941 г. у Бялынічах з ліку камуністаў, камсамольцаў, беспартыйных патрыётаў ствараецца падпольная група. Яе ўзначальвалі камуністы І.С.Корзун і Л.У.Бабіч. 3 лістапада 1941 г. па чэрвень 1942 г. дзейнічала Вялікатрылесінская падпольная камсамольская група, якую ўзначальваў Іван Антонавіч Марозаў. |