Галоўная
Геаграфічны паказальнік
Бібліяграфічны спіс
 
 








  Назад на галоўную
ЛІСТЫ З ФРОНТУ
 
Лісты з фронту... Наспех напісаныя хімічнымі алоўкамі ці чарнільнымі ручкамі, складзеныя ў акуратныя трыкутнікі салдацкія лісты разляталіся птушкамі шчасця па ўсёй неабсяжнай краіне. Іх з нецярпеннем чакалі ў тылавых гарадах і пасёлках, іх да дзірак зачытвалі на перадавой, над імі плакалі ад шчасця ў вызваленых ад акупацыі раёнах. Нажаль, нешматлікія з іх уцалелі. Затое тыя, што захаваліся, у поўнай меры перадаюць не толькі ўсе жахі вайны, але і ўсю палітру пачуццяў і перажыванняў паміж салдатамі і іх сваякамі.


БЛОШКІН Іван Раманавіч (в.Асман-Касаева)
нарадзіўся ў 1922, старшы сяржант, загінуў 27.03.1945 года ў Германіі.

Добры дзень, дарагія тата, мама і сястрычка Валя!
Шлю вам гарачае чырвонаармейскае прывітанне з фронту. Шчыра дзякую за пісьмо, якое атрымаў 21 сакавіка. Валечка, ты просіш, каб прыслаў фотакартку. Я даўно марыў гэта зрабіць, але ніяк не магу сфатаграфавацца з-за бесперапынных цяжкіх баёў з ворагам, які пры адступленні аказвае вялікае супраціўленне. Калі будзе магчымасць, пастараюся гэта зрабіць.
Я з'яўляюся камандзірам кулямётнага разліку, амаль кожны дзень удзельнічаю ў баях з ворагам. За баявыя дзеянні камандаванне дывізіі ўзнагародзіла мяне ордэнам Чырвонай Зоркі і медалём «За баявыя заслугі». Атрымаў прэмію ў суме 460 рублёў, высылаю яе вам. Цяпер мяне ведаюць як сапраўднага бясстрашнага воіна і як лепшага камандзіра кулямётнага разліку. Надвор'е тут добрае, снег даўно растаў, зямля адтала. Бывайце здаровы. Іду на Данцыг. Ваш сьш і брат Іван Блошкін.


24 сакавіка 1945 г.

БЛОШКІН Іван Раманавіч (в.Асман-Касаева)

 
 
 
 
 
 
Уверх
Уверх
 
© ДУК «Бялыніцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сетка», 2014-2015