|
|
|
|
|
|
Назад на галоўную |
ЯНЫ ВЯРНУЛІСЯ ПЕРАМОЖЦАМІ |
|
|
УЗНАГАРОДЖАНЫЯ ОРДЭНАМ ЧЫРВОНАЙ ЗОРКІ І ІНШЫМІ ЎЗНАГАРОДАМІ |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
А |
|
АРАХОЎСКІ Уладзімір Мікалаевіч. Нарадзіўся ў 1905 г. у г. п. Бялынічы.
У Чырвонай Apмii з 1927 г.
Скончыў школу малодшых камандзіраў сапёрнай роты 33-й стралковай дывізіі, курсы «Выстрал» у Маскве.
Займаў розныя пасады.
Удзельнічаў у савецка-фінляндскай вайне 1939-1940 гг.
Вялікую Айчынную вайну У.М. Apaxoўcкi сустрэў на пасадзе памочніка начальніка штаба палка, які размяшчаўся ў раёне Гродна. Разам з баявымі сябрамі давялося ўдзельнічаць у кровапралітных абарончых баях за Жлобін, выходзіць з акружэння ў раёне Доўска i прарывацца да Рэчыцы. Загадам камандзіра 67-га стралковага корпуса ён назначаецца на пасаду памочніка начальніка аператыўнага аддзела гэтага падраздзялення, а з верасня 1941 г. – камандзір корпуснага вучэбнага батальёна. Гэтае падраздзяленне ўдзельнічала ў жорсткіх баях пад Шчорсам, Бахмачом, пад Прылукамі трапіла ў акружэнне i з вялікімі стратамі выйшла з яго.
У.М. Apaxoўcі з’яўляецца ўдзельнікам бітвы пад Сталінградам.
У гарачыя дні Курскай бітвы У.М. Apaxoycкi паспяхова выконвае загады камандавання па перадыслакацыі часцей apмii. Затым былі бai за Вялікія Лyкi, вызваленне роднай Беларусі i Прыбалтыкі.
Узнагароджаны 4 ордэнамі Чырвонага Сцяга, 2 – Чырвонай Зоркі, ордэнамі Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны 2-й cтyпенi, медалямі.
|
|
|
|
|
|
|
|
Уверх |
|
|
|
|
|
|
|
Б |
|
БАРАНОЎСКІ Мікалай Паўлавіч. Нарадзіўся ў г. п. Бялынічы.
У 1939 г. я закончыў Магілёўскі аэраклуб.
Haпяpэдaднi Вялікай Айчыннай вайны быў прызваны ў рады Чырвонай Apмii. Больш за ўсю мне запомніўся бой у маі 1943 г. На станцыю Мармышы, што паміж Курскам i Арлом, накіравалася больш чым сотня «юнкерсаў», «месершмітаў». Па трывозе ў неба ўзняліся 32 самалёты нашага знішчальнага палка. Сілы, як бачна, былі няроўныя... Але мы, доўга не раздумваючы, уступілі ў паветраны бой. Я заўважыў, як перад маім самалётам мільгануў хвост «месершміта». Я кінуўся наўздагон. Вось ён паказаўся ў скрыжаванні прыцэла. Націснуў на гашэтку – і ў месершміта задыміў левы матор. Фашыст крута пайшоў yніз, спрабуючы збіць з сябе полымя. Але гэтага яму зрабіць не ўдалося.
Шмат разоў мне прыходзілася мець сутыкненні з фашысцкімі сцярвятнікамі. На свой баявы рахунак я запісаў чатыры збітыя самалёты. У адным з баёў быў цяжка паранены i трапіў у шпіталь. Там камсорг палка Maiсеенка ўручыў мне ордэн Чырвонай Зоркі.
|
|
|
БРЫЛЕЎСКІ Рыгор Фаміч. Нарадзіўся ў 1908 г. у в. Макаўка.
Быў парторгам батальёна 301-й стралковай Данецкай дывізіі, якой давялося ваяваць у цэнтры Берліна.
Узнагароджаны ордэнам Леніна.
|
|
|
|
|
|
|
|
Уверх |
|
|
|
|
|
|
|
Г |
|
ГАПЕЕЎ Даніла Андрэевіч.
Удзельнік паходу ў Заходнюю Беларусь у 1939 г., савецка-фінляндскай вайны 1939-1940 гг.
У перыяд Вялікай Айчыннай вайны ў саставе 16-й інжынерна-сапёрнай брыгады рэзерву Галоўнага камандавання 1-га Украінскага фронту камандаваў батальёнам.
Прымаў удзел у бітвах пад Сталінградам, на Курскай дузе, вызваляў ад ворага Харкаў, Львоў, гарады на тэрыторыі Польшчы, браў штурмам Олаў, Браслаў. Дрэздан (Германія).
Узнагароджаны ордэнам Леніна, 4 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі.
|
|
|
|
|
|
|
|
Уверх |
|
|
|
|
|
|
|
Д |
|
ДАЎГАЛЁЎ Іван Сяргеевіч.
Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939-1940 гг.
На франтах Вялікай Айчыннай вайны з 1941 г.
Узнагароджаны 2 ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені, медалём «За абарону Сталінграда».
|
|
|
|
|
|
|
|
Уверх |
|
|
|
|
|
|
|
К |
|
КУРАЧКІН Мікіта Сцяпанавіч. Нарадзіўся ў в. Лубяное.
У канцы 1941 г. у складзе падраздзялення бамбардзіроўшчыкаў далёкага дзеяння вылятаў бамбіць Берлін. За выкананне гэтага задання атрымаў ордэн Чырвонай Зоркі. Ордэнам Чырвонага Сцяга быў узнагароджаны за выкананне загаду стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага па знішчэнні моста праз р. Днепр у раёне Днепрапятроўска.
|
|
|
|
|
|
|
|
Уверх |
|
|
|
|
|
|
|
Л |
|
ЛІГАЁЎ Анатоль Нічыпаравіч.
У 1942 г., будучы на пасадзе камандзіра ўзвода механізаванай разведкі 3-й танкавай арміі, удзельнічае на Варонежскім фронце ў вызваленні гарадоў Калач, Багучар, Расош, Аляксееўка.
У 1943 г. у жорсткай сутычцы з групай варожай армейскай разведкі лейтэнант А.Н. Лігаёў быў цяжка паранены.
За ўмелае кіраванне боем i дастаўку ў штаб арміі сакрэтных аператыўных картаў праціўніка быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.
Як толькі крыху стаў на ногі, А.Н. Лігаёў падаў рапарт зноў на фронт. Аднак, улічваючы стан здароўя, накіравалі ў школу спецыяльнага прызначэння, скончыўшы якую стаў опер-упаўнаважаным контрразведкі асобнага батальёна сувязі 8-га танкавага корпуса 1-га Украінскага фронту. За ўдзел у баях узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені.
Ужо будучы на пасадзе камандзіра роты 269-га стралковага палка 38-й арміі, у баях на тэрыторыі Польшчы і асабістую храбрасць пры ўзяцці крэпасці Медлін лейтэнанта А. Н. Лігаёва адзначылі другім ордэнам Чырвонай Зоркі.
І. У. Цалавальнікаў.
|
|
|
|
|
|
|
|
Уверх |
|
|
|
|
|
|
|
М |
|
МАРОЗАЎ Сяргей Дзямeнцьeвiч. Нарадзіўся ў в. Чыгіры.
Вялікую Айчынную вайну педагог С.Дз. Марозаў сустрэў у 993-м палку 263-й стралковай дывізіі. 3 ёй i прайшоў ён нялёгкімі франтавымі дарогамі да Перамогі.
Будучы камандзірам узвода, Сяргей Дзяменцьевіч адказваў за забеспячэнне палка харчаваннем, боепрыпасамі, зброяй, гаруча-змазачнымі матэрыяламі для баявой тэхнікі.
27 снежня 1944 г. немцы ўначы раптоўна пачалі абстрэльваць забеспячэнцаў. Лейтэнант аддаў загад замаскіравацца i не страляць. А калі фашысты падняліся з укрыццяў i пачалі набліжацца да абозаў, тут i прагучалі трапныя аўтаматныя чэргі. За выратаванне ваеннага абозу С.Дз. Марозаў атрымаў тады свой першы ордэн Чырвонай Зоркі.
Другую такую ж узнагароду Сяргею Дзяменцьевічу ўручылі ў лютым 1945 г. за ліквідацыю групы фашыстаў, якая спрабавала пранікнуць на аэрадром i спаліць баявыя машыны.
У мai на паўночным участку фронту вораг абрынуў на перадавыя пазіцыі наступаўшых caвецкіx войск моцны агонь. Раслі страты асабовага саставу, i тады на дапамогу прыйшлі байцы ўзвода забеспячэння. Гэта выратавала ciтуацыю. Але у жорсткім бai лейтэнант С.Дз. Марозаў атрымаў цяжкае раненне ў галаву. Трэці ордэн Чырвонай Зоркі знайшоў яго ў шпіталі.
І.У. Цалавальнікаў.
|
|
|
|
|
|
|
|
Уверх |
|
|
|
|
|
|
|
Р |
|
РАЖКОЎ Даніла Сцяпанавіч.
Да вайны скончыў школу малодшых камандзіраў, служыў у адной з часцей Туркестанскай ваеннай акругі. Першае сутыкненне з нямецка-фашысцкімі захопнікамі адбылося на Каўказе. Мінамётны ўзвод, якім ён камандаваў, выконваў заданне па ахове партовых чарнаморскіх гарадоў. Крыху пазней удзельнічаў у прарыве праз Клухорскі перавал.
У далейшым франтавыя дарогі павялі на Захад.
Удзельнічаў у вызваленні Балгарыі, Венгрыі, Румыніі, Югаславіі. Дзень вялікай Перамогі сустрэў у Вене.
За баявыя заслугі адзначаны 2 ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнамі Багдана Хмяльніцкага i Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі.
|
|
|
РАМАНОВІЧ Мікалай Дзмітрыевіч. Нарадзіўся у в. Заграшэўе.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й i 2-й ступеняў, Чырвонай Зоркі, медалямі «За ўзяцце Кенігсберга», «За перамогу над Германіяй», «За перамогу над Японіяй».
|
|
|
|
|
|
|
|
Уверх |
|
|
|
|
|
|
|
С |
|
СІНЬКОЎСКІ Мітрафан Міхайлавіч.
У першыя гады вайны жыў у в. Чырвоны Бор на акупіраванай немцамі тэрыторыі i займаўся сельскай гаспадаркай.
Са студзеня 1943 г. свой лёс звязаў з партызанскім палком Грышына. Пасля злучэння партызан з часцямі Чырвонай Apмii ваяваў на 2-м Беларускім фронце ў складзе 451-га стралковага палка 64-й стралковай дывізіі. На падыходзе да польска-германскай граніцы гітлераўскае камандаванне кінула супраць палка вялікую колькасць салдат. У час бою М.М. Сінькоўскі ўбачыў, што змоўк кулямёт яго сябра Зайкоўскага. Некалькі крокаў прабежкі – і ён аказаўся побач з параненым таварышам. Перавязаў яму рану i хутка заклаў стужку патронаў у кулямёт. Толькі хацеў адкрыць агонь, як у гэты момант з бруствера траншэі пасыпаўся за каўнер пясок. Сінькоўскі прыўзняў трохлінейку з каскай. Імгненна зазвінела куля, якая стукнулася аб метал.
Было ясна – месца на прыцэле ў снайпера. Мітрафан Міхайлавіч змяніў пазіцыю. Праз некалькі хвілін ён убачыў наперадзе валун i стаў пільна назіраць за iм. Аказалася, там сядзеў нямецкі снайпер, які выдаў сябе i паплаціўся жыццём. Пры інтэнсіўным абстрэле пазіцый палка наш зямляк быў цяжка паранены ў нагу. Больш за шэсць месяцаў праляжаў у шпіталі. У родныя мясціны вярнуўся інвалідам вайны другой групы.
За мужнасць i храбрасць, праяўленыя на фронце, М.М. Сінькоускі ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонай 3opкi, Айчыннай вайны 1-й ступенi, шматлікімі медалямі.
І.У. Цалавальнікаў.
|
|
|
СКУБІЛАЎ Кліменцій Сяргеевіч.
Вялікую Айчынную вайну сустрэў у званні малодшага лейтэнанта.
На працягу трох гадоў ён камандаваў узводам асобнай зенітна-кулямётнай роты на Карэльцкім фронце.
У жорсткім бai з разведротай фашыстаў К.С. Скубілаў быў паранены, але поле бою не пакінуў. Тады ж ён атрымаў высокую ўзнагароду за знішчэнне разведвальнага самалёта праціўніка – ордэн Чырвонай Зоркі, а байцы – медалі «За адвагу».
|
|
|
СЛІ3КІ Андрэй Іванавіч.
Вялікая Айчынная вайна застала яго на пасадзе камандзіра ўзвода зенітна-артылерыйскага палка супрацьпаветраных сіл Масквы.
Да студзеня 1943 г. ён разам са cваімі таварышамі надзейна ахоўваў неба сталіцы. Аб гэтым сведчаць два ордэны Чырвонай Зоркі.
Пачынаючы з лістапада 1943 г. i да канца вайны амаль такую ж задачу выконваў камандзір-артылерыст пад Kieвам, iншымi гарадамі Украіны. Пры ахове складаў паліва на станцыі Варажба Сумскай вобласці яго батарэя з першага ж залпа збіла варожы самалёт «хейнкель-3» i не дапусціла ў далейшым бамбёжак гэтага важнага чыгуначнага вузла.
За мужнасць i адвагу, праяўленыя ў гады вайны, бездакорную службу ў мірны час наш зямляк удастоены 4 баявых ордэнаў i 11 медалёў.
І.У. Цалавальнікаў.
|
|
|
СЛІЗКІ Канстанцін Miкітавіч.
Ваяваў на Паўднёвым, Сталінградскім, 1-м i 2-м Украінскіх франтах.
Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 1-й ступені, медалямі.
|
|
|
СТРЫХАНАЎ Аляксандр Антонавіч.
Незабыўныя дні красавіка 1945 г. Пасля фарсіравання Одэра наш гвардзейскі Чырванасцяжны кавалерыйскі корпус атрымаў загад імкліва рухацца на захад, граміць варожыя тылы. Я ў той час камандаваў мінамётнай батарэяй. I сёння мне часта ўспамінаюцца мае франтавыя таварышы: камандзір разліку магіляўчанін сяржант Гракаў, старшы сяржант Сяргейчыкаў з Данбаса, мой баявы таварыш, капітан медыцынскай службы Іван Кірылавіч Андрэеў i многія іншыя.
У адзін з красавіцкіх дзён наша батарэя 120-міліметровых мінамётаў незаўважанай падышла да ваеннага аэрадрома i адкрыла агонь.
Многа фашыстаў загінула. Астатнія здаліся ў палон. Мы захапілі багатыя трафеі – 80 нямецкіх самалётаў.
Аднойчы нам цэлы дзень давялося прабівацца праз лясны мaciў, падпалены фашыстамі. Людзі абліваліся потам, іншы раз загарася вопратка. Але ўсе нястрымна iшлі наперад, пераадольваючы за cyткi па 50-70 км. І вось перад намі заблішчэла стужка Эльбы. Тут мы па-сяброўску сустрэліся з нашымі саюзнікамі – англійскімі салдатамі. Многа было тады ў нас цёплых сустрэч, сяброўскіх гутарак.
|
|
|
|
|
|
|
|
Уверх |
|
|
|
|
|
|
|
Ц |
|
ЦУМФТ Яўген Аляксандравіч. Нарадзіўся ў в. Задруцкая Слабада. |
|
|
|
|
|
|
|
Уверх |
|
|
|
|
|
|
|
Ч |
|
ЧАРНЯКОЎ В. Нарадзіўся ў в. Хвойна.
На фронт пайшоў дабравольцам.
Быў зараджальшчыкам 326-га гвардзейскага мінамётнага палка.
Увосень 1943 г. ваяваў ля р. Проня ў раёне в. Красная Чавускага раёна.
Прымаў удзел у вызваленні Віцебшчыны, Прыбалтыкі. Дзень Перамогі сустрэў у Кенігсбергу.
|
|
|
ЧЫГІР Мікіта Анісімавіч.
Закончыўшы да вайны два курсы Магілёўскай фельчарска-акушэрскай школы, М.А. Чыгір апынуўся на акупіраванай ворагам тэрыторыі. Ён падтрымліваў цесную сувязь з партызанамі 36-га атрада, якім камандаваў Герой Савецкага Саюза Жунін. Затым ваяваў санінструктарам на 2-м Беларускім фронце, вынес з поля бою амаль сотню параненых, за што быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі i 2 медалямі «За баявыя заслугі».
|
|
|
|
|
|
|
|
Уверх |
|
|
|
|
|
|
|
Ш |
|
ШАРСНЁВА Алена Іванаўна. Нарадзілася ў в Свяцілавічы.
Узнагароджана ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, шматлікімі медалямі.
Памятаецца, як у сакавіку 1943 г. пад г. Багадухаў Харкаўскай вобласці супрацьтанкавы полк, у складзе якога я служыла, трапіў у акружэнне. Нам, групе байцоў i камандзіраў, цэлы месяц давялося знаходзіцца на акупіраванай ворагам тэрыторыі.
Асабліва цяжка было пераносіць голад. Каб дапамагчы выжыць аднапалчанам, я пераапранулася ў лахманы i пайшла з вёскі ў вёску пад выглядам жабрачкі. Дзе выпрашу акраец хлеба, дзе некалькі бульбін. А заадно прыглядалася, распытвала пра немцаў, запамінала, дзе размешчаны ўмацаванні. А восенню сорак трэцяга, ратуючы параненага камандзіра, сама атрымала цяжкае раненне.
|
|
|
ШАЎЦОЎ Іван Фёдаравіч. Нарадзіўся ў в Ciвai.
Пасля сканчэння артылерыйскага вучылішча ў жніўні 1944 г. яго залічылі ў 158-ы артылерыйскі полк 78-й гвардзейскай стралковай дывізіі. На пасадзе камандзіра агнявога ўзвода першай батарэі малодшы лейтэнант I.Ф. Шаўцоў ўмела камандаваў байцамі пры разгроме ворага на славутым Сандамірскім плацдарме.
Затым былі цяжкія бai за г. Штрыгаў. На досвітку атрымалі загад правесці артылерыйскую падрыхтоўку. На працягу дзвюх гадзін білі па варожых умацаваннях. Затым пайшла пяхота, але наткнулася на жорсткае супраціўленне. Немцам удалося адцясніць нашых ворагаў. Паявіліся танкі. Нашы артылерысты хутка пераарыентаваліся. Немцы ў адказ адкрылі агонь па нашых пазіцыях.
Амаль палова асабовага саставу ўзвода загінула на гэтым рубяжы. Аднак выстаялі.
За гэты бой І.Ф. Шаўцова ўзнагародзілі ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені.
За цяжкія бai пры фарсіраванні Одэра ён атрымаў ордэн Чырвонай 3opкi. Былі бai за ўзяцце Франкфурта-на-Одэры, затым Прагі, дзе I.Ф. Шаўцоў сустрэў Дзень Перамогі.
Ужо ў мірны час, працуючы ў органах унутраных спраў, I.Ф. Шаўцоў атрымаў медаль «За баявыя заслугі» за ўдзел у аперацыі па ліквідацыі банды, якая арудавала ў вёсках Запольскага сельсавета.
С.А. Сямёнаў.
|
|
|
|
|
|
|
|
Уверх |
|
| |
|