17 ліпеня 1943 г. па загадзе штаба ваенна-аператыўнай групы пры Магілёўскім палпольным абкаме КП(б)Б была створа-на Бялыніцкая ваенна-аператыўная група. У яе склад увайшлі 122-і, 600-ы, 35-ы і 760-ы партызанскія атрады. Раёнам баявых дзеянняў і дыслакацыі быў Бялыніцкі і заходняя частка Магілёўскага раёна. Камандзірам Бялыніцкай ВАГ быў прызначаны З.П. Гапонаў.
Згодна з загадам, які паступіў 27 ліпеня 1943 г. з штаба ВАГ пры Магілёўскім абкаме партыі, Бялыніцкаму партызанскаму злучэнню належала выйсці на ўчастак чыгуначнага палатна Тошчыца – Старое Сяло Быхаўскага раёна.
У ноч на 3 жніўня 1943 г. усе атрады Бялыніцкага злучэння выйшлі на ўказаныя ім учасці і нанеслі моцны ўдар па чыгуначнай лініі. 600-ы атрад пад кіраўніцтвам Георгія Меднікава зняў ахову і ўзарваў палатно каля самай Тошчыцы, 760-ы атрад Рыгора Парасценкі – на ўсход ад пасёлка Новы Шлях, а 122-і атрад Антона Ліпскага дзейнічаў на 16-м раз'ездзе каля Церахоўкі. Поўнасцю было выведзена са строю шэсць кіламетраў чыгункі. Рух па ёй спыніўся на некалькі тыдняў.
11 верасня у раёне Бялынічы – Беразіно – Пагост – Жураўка чакалася з'яўленне нямецкіх войск у складзе 350-га грэнадзёрскага, 700-га ахоўнага палкоў і 600-га батальёна. На 11-14 верасня палявая камендатура ў Магілёве заказала падтрымку авіацыі для правядзення аперацыі супраць партызан.
У ноч на 10 верасня 1943 г., за суткі да падыходу асноўных сіл акупантаў, выконваючы баявы загад № 002 штаба ваенна-аператыўнай групы Бялыніцкага падпольнага РК 1СП(б)Б ад 9 верасня 1943 г., партызанскія атрады 122-і «За Радзіму», 600-ы, 760-ы, 35-ы ва ўзаемадзеянні з 208-м палком імя Сталіна і атрадам маёра Шастакова нанеслі нечаканы ўдар па буйных гітлераўскіх гарнізонах, размешчаных у раённым цэнтры Бялынічы, вёсках Малая Машчаніца, Алешкавічы, Галоўчын Бялыніцкага раёна, Дашкаўка, Пушча, Салтанаўка Магілёўскага раёна, а таксама па гарнізонах, якія ахоўвалі масты цераз рэкі Аслік і Друць на шашы Магілёў – Мінск паблізу Бялыніч. У аперацыі ўдзельнічала больш за 4000 партызан.
Бялыніцкі гарнізон быў самым буйным варожым гняздом у зоне дзейнасці Бялыніцкай ваенна-аператыўнай групы. Атака гарнізона пачалася ў 00 гадзін 10 верасня. Усе партызанскія фарміраванні па агульным устаноўленым сігнале пайшлі на штурм. Бой працягваўся болыд трох гадзін. Але разграміць да канца бялыніцкі гарнізон партызанам не ўдалося, бо гітле-раўцы, адступіўшы з казарм, паспелі ўкрыцца за непрабі-ваемымі сценамі бялыніцкага манастыра і царквы. Але сам факт бою партызан з буйным гарнізонам у Бялынічах паказаў акупантам сілу лясных байцоў, узмацніў веру насельніцтва ў хуткую перамогу над нацысцкай Германіяй.
Бялыніцкі раён, за выключэннем Бялыніч і некалькіх буйных вёсак, быў вызвалены ад акупантаў. На некалькі сутак партызаны вывелі са строю ўчастак шашы Магілёў – Мінск каля
Бялыніч і чыгуначную лінію Магілёў – Жлобін на поўнач ад Быхава.
Па распараджэнні ваенна-аператьгўнай групы пры Магілёўскім падпольным абкаме партыі ў снежні 1943 г. у Бялыніцкі раён прыбыў партызанскі полк «Трынаццаць» пад каман-даваннем Героя Савецкага Саюза С.У. Грышына. Першы батальён і штаб палка размясціўся ў вёсцы Бахань. Ужо на наступны дзень грышынцы нанеслі ўдар па вялікай аўтакалоне гітлераўцаў каля вёскі Карытніца на шашы Магілёў – Мінск. За лічаныя хвіліны партызаны знішчылі 22 аўтамашыны. Партызаны вярнуліся ў Бахань, маючы аднаго лёгкапараненага.
У першых чыслах студзеня 1944 г. фашысты кінулі супраць партызан некалькі палявых дывізій, вырашыўшы ачысціць тылы сваіх армій. 3 1 па 18 лютага ахоўныя, матарызаваныя пяхотныя часці вялі баі з ляснымі салдатамі. Партызаны скрытна пераправіліся цераз Друць, перайшлі ва Усакінскія лясы.
Перад самым канцом блакады, 18 лютага 1944 г., загінуў камандзір 121-га партызанскага палка, слаўны сын Карачаева-Чэркесіі Асман Мусаевіч Касаеў, адзін з арганізатараў партызанскага руху ў Бялыніцкім раёне.
Атрады і палкі Бялыніцкай ваенна-аператыўнай групы прынялі актыўны ўдзел у трэцім этапе «рэйкавай вайны», які пачаўся ў ноч з 19 на 20 чэрвеня 1944 г., за тры дні да наступления Чырвонай Арміі ў Беларусі. Усімі сваімі сіламі партызаны раёна выступілі да чыгуначнага перагона «Магілёў – Шклоў» і поўнасцю вывелі гэту прыфрантавую камунікацыю ворага са строю.
Злучэнню з часцямі Чырвонай Арміі атрадаў і палкоў Бялыніцкай ВАГ папярэднічалі баі з адступаючымі калонамі немцаў у раёне, дзе сіламі 35-га, 760-га партызанскіх атрадаў і 1-га батальёна 122-га партызанскага палка пад камандаваннем камандзіра ВАГ маёра Фядотава ў ноч на 30 чэрвеня 1944 г. быў разгромлены штаб 487-га грэнадзёрскага палка і яго абоз. У выніку бою забіта каля 100 немцаў, знішчана 7 аўтамашын. Узяты трафеі: дакументацыя штаба палка, 60 коней, 25 кароў, 4 кулямёты, шмат ручной стралковай зброі, амуніцыя і вялікая колькасць прадуктаў. Вызвалена да 1 тысячы чалавек мірных жыхароў, якіх гвалтоўна ўганялі ў Германію. Рух аўтакалонаў немцаў па дарозе Рубеж – Дручаны спынены на 61 гадзіну. |