Усё далей і далей адыходзяць ад нас суровыя гады Вялікай Айчыннай вайны. Але час не ў сілах сцерці з памяці народа яго бяспрыкладны подзвіг, яго мужнасць і ўстойлівасць у барацьбе з фашызмам.
Ніколі не зарасце народная сцежка да помнікаў герояў, якія аддалі сваё жыццё за нашу светлую будучыню, ніколі не пацьмянеюць агні Вечнай славы!
Памяць подзвігу!
Удзячная людская памяць!
Яна захавана ў шматлікіх абелісках, помніках загінутым, тым, хто не дайшоў да Берліна, паў смерцю адважных на доўгім і крывавым шляху вайны… |