Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан.
Вуліца Савецкая, у парку.
Пахаваны 47 воінаў 32-й дывізіі 69-га стралковага корпуса 49-й арміі 2-га Беларускага фронту, якія загінулі ў баях 29-30.06.1944 г. ці памерлі ад ран у чэрвені-ліпені 1944 г. Тут таксама пахаваны партызаны (21 чалавек), што загінулі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1941-44 гадах. Сярод пахаваных Герой Савецкага Саюза
Барыс Львовіч Хігрын (01.08.1909 года нараджэння, г.Орша – 05.07.1941г.; указ ад 31.08.1941 г.).
У 1965 годзе на магіле ўстаноўлены помнік-скульптура воіна з лаўровым вянком.
У 1985 годзе да помніка пракладзена алея Герояў. На высокіх пастаментах устаноўлены бюсты (скульптары А.Крохалеў, У.Крохалеў, Р.Рубінштэйн, Дз.Шыманскі) Герояў Савецкага Саюза
А.М.Касаева,
Л.Дз.Лорчанкі,
С.Р.Церашкевіча,
Б.Л.Хігрына, якія змагаліся з акупантамі на тэрыторыі раёна.