|
Асман Мусаевіч Касаеў нарадзіўся 11 кастрычніка 1916 года ў ауле Хурзук Карачаеўскага раёна, Карачаева-Чэркесія.
Званне Героя Савецкага Саюза было прысвоена ў 1965 годзе (пасмяротна).
Адзін з заснавальнікаў партызанскага руху ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны ў Бялыніцкім раёне.
У 1931 годзе скончыў школу першай ступені, у 1936 – педагагічны рабфак у горадзе Мікаян-Шахерэ.
Скончыў Кіеўскае артылерыйскае вучылішча (1939).
З пачатку вайны на Заходнім фронце, з жніўня 1941 года ў партызанах – камісар группы (з мая 1942), камандзір (ліпень 1942 – люты 1944) 121-га партызанскага палка.
Загінуў 18 лютага 1944 года.
Пахаваны ў Магілёве.
Яго прозвішча было прысвоена 121-му партызанскаму палку, а вёска Сярмяжанка Бялыніцкага раёна перайменавана ў Асман-Касаева.
|