Галоўная
Геаграфічны паказальнік
Бібліяграфічны спіс
 
 








  Назад на галоўную
ЛОРЧАНКА ЛЕАНІД ДЗМІТРЫЕВІЧ
 
 
Лорчанка Леанід Дзмітрыевіч нарадзіўся 24 ліпеня 1923 года ў горадзе Магілёве.
Званне Героя Савецкага Саюза было прысвоена 8 мая 1965 годзе (пасмяротна).
Удзельнік Магілёўскага падполля і партызанскага руху на Магілёўшчыне.
З пачатку Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў народным апалчэнні горада Магілёва, потым у падпольнай групе на аўтарамонтным заводзе Магілёўскага патрыятычнага падполля, а з красавіка 1943 года ў 600-м партызанскім атрадзе.
Загінуў 18 ліпеня 1943 года ў няроўным баі з карнікамі каля вёскі Антонава Буда Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці, падарваўшы сябе і гітлераўцаў, якія акружылі яго, апошняй гранатай.

На могілках вёскі Антонава Буда на яго магіле ўстаноўлены  помнік.
Устаноўлены бюст на Алеі Герояў у Ліпавым гаі г.п.Бялынічы, яго прозвішча носяць вуліцы ў Магілёве і Бялынічах.

У музеі баявой славы СШ №2 г.п.Бялынічы сабраны багаты матэрыял пра жыццё і баявыя будні Л.Д.Лорчанкі.

З 1981 года ў гарадскім пасёлку Бялынічы праводзіцца абласны фестываль патрыятычнай песні імя Героя Савецкага Саюза Леаніда Лорчанкі.


 
© ДУК «Бялыніцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сетка», 2014-2015