Церашкевіч Сяргей Рыгоравіч нарадзіўся 10 краса-віка 1910 года ў сяле Чкалаўскае Спаскага раёна Прыморскага краю ў сялянскай сям’і.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24 сакавіка 1945 года.
У Чырвонай Арміі з 1931 года.
Скончыў курсы малодшых лейтэнантаў у 1939 годзе.
У Вялікую Айчынную вайну на фронце з 1941 года.
Камандзір стралковай роты старшы лейтэнант С.Р.Церашкевіч вызначыўся ў баях за вызваленне Магілёўскай вобласці.
23 чэрвеня 1944 года рота пад яго камандваннем захапіла вышыню ў Дрыбінскім раёне і пераправілася цераз раку Бася. На правым беразе ракі адбіла 5 контратак ворага, на поўнач ад Магілёва фарсіравала раку Днепр і агнём падтрымала пераправу батальёна. 27 чэрвеня 1944 года ў час бою каля вёскі Галоўчын С.Р.Церашкевіч кінуўся са звязкай гранат пад варожы танк.