Хігрын Барыс Львовіч нарадзіўся 1 жніўня 1909 года ў горадзе Орша ў рабочай сям’і.
Званне Героя Савецкага Саюза было прысвоена 31 жніўня 1941 года. (Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Саюза ССР ад 31.08.1941г. "Аб прысваенні звання Героя Савецкага Саюза начальніцкаму і радавому саставу Чырвонай Арміі")
У Чырвонай Арміі з 1931 года.
Скончыў Маскоўскае артылерыйскае вучылішча ў 1933 годзе.
На франтах Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года.
Камандзір артылерыйскага дывізіёна капітан Б.Л.Хігрын вызначыўся 5 ліпеня 1941 года ў баі на рацэ Восліўка каля аўтамабільнай дарогі Мінск-Магілёў.
Дывізіён пад яго камандваннем адбіў некалькі варожых атак і затрымаў наступленне гітлераўцаў на ўсходнім беразе ракі. Б.Л.Хігрын замяніў параненага наводчыка і асабіста падбіў 4 танкі праціўніка. Загінуў у гэтым баі.
Яго прозвішчам названы вуліцы ў гарадскім пасёлку Бялынічы і аграгарадку Вялікая Машчаніца, горадзе Оршы.