|
|
|
|
|
|
Назад на галоўную |
ПОМНІКІ І ВОІНСКІЯ ПАХАВАННІ
НА КАРЦЕ БЯЛЫНІЦКАГА РАЁНА |
|
ГАЛОЎЧЫНСКІ СЕЛЬСКІ САВЕТ |
|
У Вялікую Айчынную вайну 1941-45 гадоў загінулі 273 мірныя жыхары, 45 партызан, 92 падпольшчыкі, загублены на катаржных работах у Германіі 23 чалавекі, не вярнуліся з фронту 524 чалавекі. |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан.
Вёска Васількі, на могілках.
Пахаваны 3 воіны і 2 партызаны, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі акупантамі ў 1944 годзе.
У 1983 годзе на магіле ўстаноўлены абеліск. |
|
|
|
|
Уверх |
|
|
|
|
|
|
|
Брацкая магіла савецкіх воінаў.
У цэнтры вёскі Галоўчын.
Пахаваны воіны 455-га стралковага і 472-га артылерыйскага палкоў 42-й стралковай дывізіі 49-й арміі 2-га Беларускага фронту (41 чалавек), якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ці памерлі ад ран 27-28.06.1944 года.
У 1952 годзе на магіле ўстаноўлены помнік – скульптура воіна. |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Помнік землякам, помнік Церашкевічу Сяргею Рыгоравічу.
У цэнтры вёскі Галоўчын.
На ўшанаванне памяці 280 жыхароў вёсак калгаса “Наша перамога”, якія загінулі на франтах і ў партызанскай барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, у 1970 годзе ўстаноўлена стэла з выявай 2 воінаў, абапал – 2 мемарыяльныя сцяны. Перад стэлай пліта з імёнамі тых, хто загінуў, і Вечны агонь.
У 1984 годзе побач устаноўлена пліта на ўшанаванне памяці Героя Савецкага Саюза С.Р.Церашкевіча (10.04.1910, сяло Чкалаўскае Спаскага раёна Прыморскага краю, Расія – 27.06.1944; указ ад 24.03.1945 г.), які здзейсніў подзвіг у баі паблізу вёскі. |
|
|
|
|
Уверх |
|
|
|
|
|
|
|
Брацкая магіла партызан.
Вёска Ізобішча, на могілках.
Пахаваны партызаны Долгіх Аляксандр Сцяпанавіч (1921-17.01.1943), Еремееў Іван Мікалаевіч (1923-18.01.1943) і падрыўніца-разведчыца 122-га палка “За Радзіму” Жыткова Вольга Фёдараўна (1922-18.01.1943).
На магіле ўстаноўлены абеліск. |
|
|
|
|
Уверх |
|
|
|
|
|
|
|
Магіла ахвяр фашызму.
За 3 км на паўночны ўсход ад вёскі Лічынка, у лесе.
Пахаваны настаўніца С.М.Гіра і тры яе дачкі, якіх у 1943 годзе расстралялі нямецка-фашысцкія захопнікі.
У 1984 годзе на магіле ўстаноўлены абеліск. |
|
|
|
|
Уверх |
|
|
|
|
|
|
|
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан.
Вёска Малы Кудзін, каля школы.
Пахаваны 13 воінаў і партызан, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі акупантамі ў ліпені 1941 года і пры вызваленні вёскі ў чэрвені 1944 года.
У 1949 годз на магіле ўстаноўлены абеліск. |
|
|
|
|
Уверх |
|
|
|
|
|
|
|
Брацкая магіла савецкіх воінаў.
Вёска Навасёлкі, каля школы.
Пахаваны 4 воіны 55-га гвардзейскага гаўбічнага артыле-рыйскага палка, якія загінулі 27–29.06.1944 г. ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
У 1959 годзе на магіле ўстаноўлены помнік – скульптурныя выявы воіна, дзяўчыны і партызана. |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Помнік землякам.
Вёска Навасёлкі, каля адміністрацыйнага будынка калгаса імя У.І.Леніна. На ўшанаванне памяці 179 землякоў, якія загінулі на франтах і ў партызанскай барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
У 1969 годзе ўстаноўлена стэла, перад ёй 5 дошак з імёнамі тых, хто загінуў. |
|
|
|
|
Уверх |
|
|
|
|
|
|
|
Магіла Котава Васіля Іванавіча і Балабанава Харытона Цімафеевіча.
За 0,5 км на ўсход ад вёскі Сурды.
Пахаваны сяржант В.І.Котаў і радавы Х.Ц.Балабанаў, якія загінулі ў ліпені 1941 года пры ўзрыве маста.
У 1976 годзе на магіле ўстаноўлены абеліск. |
|
|
|
|
Уверх |
|
| |
|