Магіла ахвяр фашызму.
На паўночнай ускраіне вёскі Вялікі Трылесін.
Пахаваны 22 жыхары вёскі, закатаваныя 03.09.1942 года нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
У 1975 годзе на магіле ўстаноўлены абеліск.
Помнік землякам.
Вёска Вялікі Трылесін, каля клуба, у скверы.
На ўшанаванне памяці 120 жыхароў вёсак саўгаса “Бялынічы”, якія загінулі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
У 1975 годзе ўстаноўлены абеліск.