ГАЛОЎНАЯ
Айчына, Радзіма, Бацькаўшчына… Яна заўсёды у нашых сэрцах і свядомасці. А любоў да яе пачынаецца з любові да бацькоўскай хаты, да родных мясцін, з усведамленнем таго, як важна ведаць гісторыю свайго краю.
Паданні, легенды і казкі – самыя старажытныя жанры вуснай народнай творчасці. У гэтых творах зберагалася памяць кожнага народа пра гістарычнае мінулае роднага краю, перададзены народныя тлумачэнні з’яў прыроды, закладзены народныя уяўленні і веды пра навакольны свет. Да таго ж паданні, легенды і казкі – родасныя жанры вуснай народнай творчасці.
У гісторыі бялыніцкай зямлі нямала загадак і сівых легендаў. Існуюць некалькі версій пра ўтварэнне Бялыніч, шмат легендаў і паданняў складзена пра паходжанне вёсак Бялыніцкага краю.
У фальклоры бялынічан ёсць немала легенд сацыяльнага зместу, у якіх гаворыцца аб сацыяльнай няроўнасці, паказваецца жорсткасць і несправядлівасць паноў.
Глыбокай пяшчотнай любоўю да роднага краю і роднай прыроды прасякнуты паэтычныя легенды аб утварэнні найбольш вядомых крыніц і рэчак Бялыніцкага раёна.