ГАЛОЎНАЯБЯЛЫНІЧЧЫНА Ў ЛЕГЕНДАХ І ПАДАННЯХ
Яшчэ у “Шэндаравым лесе”, у самым гушчары, ёсць невялікая авальнай формы паляна. Людзі называюць яе “Галіна паляна”. Расказваюць, што калісьці жыла ў другіх Свяцілавічах дзяўчына, звалі яе Галя. Была яна вельмі прыгожая. Закахаўся ў яе сын мясцовага пана Шпыркі, і яна яго таксама пакахала. І ўсе было б добра, але бацька паніча, калі даведаўся пра гэта, адправіў сына ў Маскву на вучобу, і праз некаторы час ажаніў яго. Галя, калі даведалася пра гэта, вельмі доўга плакала, а потым пайшла ў лес, знайшла паляну і павесілася. Пахавалі Галю на той жа паляне, пад бярозаю.
Зараз там нічога, акрамя травы, не расце. А знайсці гэту паляну можа не кожны. Кажуць, што калі зайсці ў начны час у лес, то можна пачуць, як плача Галя па свайму панічу. Мяркуецца, што сваю назву паляна атрымала у сярэдзіне XIX ст.
На паўночным захадзе вёскі, знаходзіцца лес, які называецца “Багроўка”. Так, як сёння ніхто ў вёсцы не ведае, адкуль пайшла назва, ёсць два меркаванні. Лес мог атрымаць сваю назву ад прозвішча “Бограў”, або, улічваючы наяўнасць асіны, якая ў восень багравее.
На поўдні вёскі, за калгаснай фермай, знаходзіцца невялікі лес, які завецца “Рошча”. Сваю назву ён мог атрымаць ад лісцевых парод, якія там растуць у вялікай колькасці.