-
БЯЛЫНІЧЧЫНА Ў ЛЕГЕНДАХ І ПАДАННЯХ
Айчына, Радзіма, Бацькаўшчына…
Яна заўсёды ў нашых сэрцах і свядомасці. А любоў да яе пачынаецца з любові да бацькоўскай хаты, да родных мясцін, з усведамленнем таго, як важна ведаць гісторыю свайго краю. Глыбокай пяшчотнай любоўю да роднага краю і роднай прыроды прасякнуты паэтычныя легенды аб утварэнні найбольш вядомых крыніц і рэчак Бялыніцкага раёна. Далей >>> -
ЛЕПШ НЕ СКАЖАШ
Усе мы родам з дзяцінства. І першыя ўспаміны пра яго звязаны з казкай, легендай, паданнем, прыказкамі і прымаўкамі, якія расказвалі нам маці, бабулі, дзядулі.
У раздзеле змешчаны прыказкі, прымаўкі, трапныя выражэнні, запісаныя ў вёсках Бялыніцкага раёна вядомым краязнаўцам Васілём Гузавым. Матэрыял ў слоўніку размешчаны ў алфавітным парадку. Далей >>> -
МЫ ГАВОРЫМ ТАК...
У гэтым раздзеле можна пазнаёміцца з багатымі скарбамі беларускага фальклору – народнымі параўнаннямі.
Рупліва адабраныя, апрацаваныя выказванні простых людзей, якія былі сабраны ў вёсках Бялыніцкага раёна, даюць цэласнае ўяўленне пра глыбіню і значнасць мовы беларускага народа. Народныя параўнанні размешчаны ў алфавітным парадку. Далей >>> -
ПЕСЕННЫ ФАЛЬКЛОР БЯЛЫНІЦКАГА КРАЮ
Песенная творчасць беларусаў адметная разнастайнасцю і багаццем мясцовых традыцый. Яны выяўляюцца і ў перавазе пэўных песенных жанраў у тых ці іншых этнаграфічных зонах і ў мясцовай стылявой афарбоўцы агульнапашыраных жанраў, і ў асаблівасцях напеваў.
У раздзеле змешчаны гуказапісы, сабраныя і запісаныя ў вёсках Бялыніцкага раёна Аленай Іванаўнай Куранок. Далей >>>