ГАЛОЎНАЯ

МЫ ГАВОРЫМ ТАК

НАРОДНЫЯ ПАРАЎНАННІ

 

Народныя параўнанні надаюць мове яркасць, адметнасць і той непаўторны каларыт, які адрознівае адну мову ад іншай. Яны ўзбагачаюць гаворку за кошт сваёй здольнасці трапна і вобразна выяўляць сутнасць самых разнастайных з’яў.
Рупліва адабраныя, апрацаваныя выказванні простых людзей, якія былі сабраны ў вёсках Бялыніцкага раёна, даюць цэласнае ўяўленне пра глыбіню і значнасць мовы беларускага народа.
Народныя параўнанні размешчаны ў алфавітным парадку.

 

бабраў, як ліпку
Абрыдла ўсё, як рыба гнілая


аюся я цябе, як леташняга снегу
Белы, як снег
Белы, як папера
Белы, як смерць
Брэша, як сабака
Брудны, як свіння
Б’ецца, як рыба аб лёд

 

арочаецца, як мядзведзь
Верныя адзін аднаму, як лебедзі
Віляе, як лісіца хвастом
Войстры, як брытва
Войстры, як іголка
Вушы, як у асла
Вочы, як у лягушкі
Вялікі, як гара


аворыць, як лістам сцеле
Гаворыць, як па пісанаму
Гаворыць, як чытае з паперы
Галодны,  як воўк
Гарэлка, як касторка
Гол, як сакол
Горкі, як рэдзька
Горкі, як хрэн
Глядзіць, як баран на новыя вароты


зяўчынка, як ягадка
Дзе густа, а дзе пуста
Дзіця, як парася
Доўгі, як бусел
Доўгі, як жардзіна
Для яго усё, як з гуся вада
Дрыжыць, як асінавы ліст


сць, як кот


н быў белы, як смерць
Ён ёй па сакрэту, а яна ўсяму свету


ыве, як у бога за пазухай
Жыве, як кот з сабакам
Жыву, як пеўнік з курачкай
Жыццё горкае , як рэдзька
Жыццё, як у казцы
Жыццё, як мёд
Жыццё, як бочка пустая


цябе майстар, як з мяне балярына
З яго, як з гуся вада
Збялеў, як папера
Зваліўся, як сноп
Здаровы, як бык
Здаровы, як конь
Знік, як камень у ваду
Злы, як сабака
Злы, як воўк
Змоўк, як мыла з’еўшы
Зрабіў усё, як у казцы


качарга раз у год страляе, як пушка
Ідзе, як п’яны


алоціцца, як асінавы ліст
Калючы, як ёжык
Каркае, як варона
Капаецца , як курыца
Кіпіць, як у гаршку
Колькі воўка не кармі, а ён усё ў лес глядзіць
Круціцца, як на калаўроце
Круглы, як кола


асы, як кот на каўбасы
Ласкаецца, як кошка
Лёгкі, як пушынка
Любіць, як сабака палку


аўчыць, як рыба
Моцны, як дуб
Моцны, як скала
Міска, як карыта
Мурлыкае, як кот
Мыецца, як кот
Мяккі, як падушка
Мяккі, як вата


азойлівы, як муха
Наляцелі, як мухі на мёд
Наляцелі, як пчолы на мёд
Нахохліўся, як сыч
Нахохліўся, як певень
Не жыві, як клешч
Не лезь, як жаба ў каляіну
Ногі, як спічкі
Ногі, як у страуса
Няма лепшага дружка, як родная матухна

 

альцы, як граблі
Паліць, як агнём
Папаў, як касцёр у жорны
Паўзе, як чарапаха
Праўда не бывае магілёўскай, бялыніцкай, крычыўскай…
Прыгожы, як мак
Прыстаў, як смала
Плавае, як камень у вадзе
Палахлівы, як заяц
Працуе, як чорны вол
Працуе, як мокрае гарыць
Просты, як пятак
Прыгожая, як мадонна
Прыліп, як смала
П’яны, як цэп
П’яны, як сапожнік


азляцеліся, як мухі
Разумны, як Вася Машчаніцкі
Расце, як на дражджах
Роўны, як стол
Роўны, як струна
Рэжа, як нажом па сэрцу
Рукі, як граблі
Рухаецца, як карова
Рухаецца, як ручаёк


алдат спіць, а служба ідзе
Салодкі, як мёд
Свая хатка, як родная матка
Светлы, як сонейка
Сіні, як васілёк
Сіла ёсць, розуму не трэба
Сказаў, як у сук уляпіў
Сказаў, як адрэзаў
Сказаў, як ударыў пугай па вадзе
Слова, войстрае, як брытва
Словы справе не дапамогуць
Слова круглае, як яйцо и вострае, як брытва
Сляпы, як кот
Справядлівы, як Бог
Стаіш, як слуп
Стары сябр, лепш за новых двух
Столькі многа, як зорак на небе
Сыпіцца, як з рэшата
Сядзіць, як клоп у шчэлцы
Сядзіць, як мыш у норцы
Сэрца, як камень


акая красівая, як кабыла сівая
Тое будзе, што бог дасць
Трасецца, як асінавы ліст
Труслівы, як заяц
Трашчыць, як кулямёт
Тупы, як бот
Тупы, як сібірскі валенак
Ты дапаможаш, як хвораму кашаль
Ты патрэбен мне, як хворы зуб


сё  ідзе, як па маслу


алодны, як лёд
Хітры, як ліса
Хлопцы, як на падбор
Хуткі, як маланка


вёрды, як камень
Цесна, як у лесе
Цёмна, як ноччу


орны, як ноч
Чорны, як вугаль
Чырвоны, як буряк


атаецца, якія п’яны
Шкада мне, як леташняга снегу
Што пасееш, то і пажнеш
Шырокі, як поле
Шырокі ў плячах, ды вузкі ў справе
Шустры, як вавёрка
Шустры, як заяц


к з гуся вада
Як не лічы, а ў чалавека дзве рукі і дзве нагі
Як патопаў, так і палопаў
Як пасцелешся, так і выспішся
Як умеюць, так і робяць
Які ў жыцці, такі ў люстэрку
Які час, такія і песні
Які роздум, такія і справы
Які паступак, такая і падзяка
Які размах, такі і палёт
Які прывет, такі і атвет
Якія самі, такія і сані
Якія справы, такая і узнагарода
Якая галава, такія і справы
Якая работа, такая і плата
Якое свята, такі і малебен
Яму гэта, як пугай па вадзе
Яму гэта, як з гуся вада
Яму, як аб сцяну гарохам
Яны падыходзяць адзін да другога, як вядро да каромысла
Яркі, як маланка

На галоўную