Настаўнік, краязнаўца, член Саюза журналістаў Беларусі, арганізатар і першы дырэктар Галоўчынскага краязнаўчага музея калгаса «Наша Перамога» Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці..
ГУЗАЎ Васіль Дзмітрыевіч нарадзіўся 22 чэрвеня 1924 года ў вёсцы Падбелле Магілёўскага раёна.
У 17 гадоў застаўся без бацькоў.
Паспяхова закончыў сямігодку.
Калі пачалася Вяликая Айчынная вайна, Гузава разам з іншай моладдзю, немцы вывезлі ў Чэхаславакію. Праз некаторы час Васіль збег з лагера.
З 1945 па 1947 гады служыў у арміі. Працаваў бібліятэкарам армейскага дома адпачынку.
У 1949 годзе закончыў Магілёўскі настаўніцкі інстытут, у 1973 – Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут па спецыяльнасці беларуская мова і літаратура.
Працаваў настаўнікам Галоўчынскай сярэдняй школы з 1947 года, дзе арганізаваў вучнёўскі літаратурны гурток, сябры якога выдавалі рукапісны часопіс «Залаты ранак».
Адначасова займаўся гістарычным літаратурным краязнаўствам.
Даследаваў перыяд Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Бялыніцкага, Магілёўскага, Шклоўскага раёнаў.
Збіраў фальклорны матэрыял на тэрыторыі Галоўчынскага сельсавета.
Удзельнічаў у І і ІІ бялыніцкіх раённых краязнаўчых чытаннях, шэрагу абласных краязнаўчых канферэнцый.
З’яўляецца адным з аўтараў кнігі-хронікі «Памяць. Бялыніцкі раён».
У 1989 годзе Васіль Дзмітрыевіч адчыняе краязнаўчы музей у вёсцы Галоўчын.
За сваё жыццё напісаў больш за 1000 нарысаў.
За ўласныя сродкі, гэтак званым метадам самвыдата, выдаў больш за 40 брашур па гісторыі, культурнай спадчыне, пра знакамітых людзей Галоўчына і Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. Зараз большасць экзэмпляраў складае частку краязнаўчага фонда Бялыніцкай раённай бібліятэкі.
5 верасня 2001 года ГА «Бялыніцкае краязнаўчае таварыства» сумесна з Галоўчынскім краязнаўчым музеем, правялі ў Галоўчыне мемарыяльныя Гузаўскія чытанні.
Гузаў Васіль Дзмітрыевіч памёр у 1996 годзе.