ГАЛОЎНАЯ
Усе мы родам з дзяцінства.
І першыя ўспаміны пра яго звязаны з казкай, легендай, паданнем, прыказкамі і прымаўкамі, якія расказвалі нам маці, бабулі, дзядулі.
У слоўніку “Лепш не скажаш” змешчаны прыказкі, прымаўкі, трапныя выражэнні, запісаныя ў вёсках Бялыніцкага раёна вядомым краязнаўцам Васілём Гузавым. Матэрыял ў слоўніку размешчаны ў алфавітным парадку.
Прыказкі і прымаўкі – асаблівая старонка беларускага фальклора. У іх выказаны мудрыя назіранні народа за з’явамі прыроды, што перадаваліся з пакалення ў пакаленне.
У прыказках і прымаўках, як у песнях, казках і іншых фальклорных творах, народ выказвае сваю любоў да роднай зямлі, яе прыроды і да сваёй роднай мовы. Колькі ў іх выказана народнай назіральнасці, мудрасці і аптымізму. З якім шчырым жыццялюбствам глядзіць народ на Сусвет, колькі прывабнасці і прыгажосці бачыць ён у жыцці!
Дарагі чытач, хацелася б, каб ты гэта заўважыў і зразумеў. Не забудзься, як будзеш у вёсцы ці за горадам на ўлонні прыроды, палюбавацца фарбамі, што намалюе на небе вечаровая зара. А ўначы – зазірнуць на дзівосна прыгожае зорнае неба.