Ламаць – не будаваць
Лапаць чаравіку – не пара
Лапці ды аборы – усе мае ўборы
Лапік на лапіку
Ласы на чужыя каўбасы
Левая нага не ведае, што робіць правая
Лепей цяпер, чым у чацвер
Лепей дрэнна ехаць, чым добра ісці
Лепш быць бедным і здаровым, чым багатым і бальным
Лепш быць бедным шчасліўцам, чым багатым гаротнікам
Лепш быў бы ўчарашні вечар, чым сённяшні ранак
Лепш з разумным згубіць, чым з дурным знайсці
Лепш слухаць, чым гаварыць
Летні дзень зіму корміць
|
|
Лёгкі хлеб бывае ў казках
Ліпавая праўда
Ліслівае цялятка двух матак ссе
Ліха – бяды пачатак
Лоб, што лапата, ды розуму багата
Ложка дзёгцю сапсуе бочку мёду
Лынды біць
Люблю павесяліцца, асабліва паесці
Люстэрка не вінавата – што морда крывая
Люты халодны і сухі – жнівень гарачы
Лягушка квохча, сваё балота хваліць
Ляжачага не б’юць
Лянота адалела
Лясы тачыць (гаварыць абы што) |