"ЛЕПШ НЕ СКАЖАШ"


А бацюхны, а матухны мае!
Абмяняў быка на індыка
Абяцанка-цацанка, я дураку радасць
Абібок няшчасны!
Абузай не хачу быць
Аб’ездзіў увесь свет
Абы дзень да вечара
Абы з рук
Агня без дыму не бывае
Агонь агнём не патушаш
Ад каплі вады мора не павялічыцца
Ад носа палоса
Ад уласнага лёсу не адвяжыся
Адбіцца ад рук
Аддам на святы Адам
Аддам пасля дожджыка ў чацьвер
Адзін у полі не воін
Адзін з сошкай, а сямёра з ложкай
Адзін бог для ўсіх
Адкуль вецер, адтуль і навальніца
Адклад не ідзе у лад
Адрознівай хітрасць ад мудрасці

 

Адрознівай руку ад лапы
Адпачываць – не працаваць
Аднага поля ягады
Адно лечаш, другое калечаш
Адну казу маю і тую штодзень падымаю
Аднолькава: ні ліца, ні  знанкі
Адрэзаны хлеб
Ажаніцца – не ўпіцца
Ажаніўся, лепш бы ўтапіўся
Аказваецца, у цябе ў носе мухі
Акіян складаецца з капель
Акцёр з гарэлага тэатра
Апрануцца ў новае з галавы да пят
Апрануўся у транты
Апошнюю кашулю здзіраюць
Аршын праглынуў
Арэхі ядуць з добрымі зубамі
Арэшак спелы – цвёрды
Аржаная каша сама сябе хваліць
Аскому набіць
Атрымаць нахлабучку
Ачуняў пасля хваробы

На галоўную