“Я” апошняя літара ў алфавіце
Я з ім вады не замуціў
Я па чаю не скучаю, абы водачка была
Я тваю бяду на валасочку ў лес завяду
Я не сонца, усіх не абагрэю
Яблыка ад яблыні недалёка падае
Яго куры засмяюць
Яго не кранае чужое гора
Яго і след прастыў
Яго куры засмяюць
Языком перамолваць косці
Язык без касцей
Язык распусціць
Як у ступе таўчы ваду
Як богу ўгодна, так і будзе |
|
Як з дурным знайсці, лепш з разумным згубіць
Як з гуся вада
Як капля ў моры
Як няма мяса, то і грыб закраса
Як пасцелешся, так і выспешся
Як топішся, то і за брытву ўхопішся
Як у сук уляпіў
Як у ступе таўчы ваду
Якая авечка, такія ягняткі
Якая работа, такая плата
Які пачастунак, такая і падзяка
Якія самі, такія і сані
Яму гавары, што гарохам аб сценку
Яму і памерці часу не будзе |