Маеш дачку – май гарэлачку ў глячку
Маліцца Богу трэба на роднай мове
Маліўся і лоб пабіў
Малоць языком
Малы ды ўдалы
Мароз агнём пячэ
Мароз зубы паказаў
Маслам кашу не сапсуеш
Матаць на вус
Мая хата з краю, я нічога не знаю
Менш гавары, больш пачуеш
Мець доўгі язык
Мільён не грошы, калі цукерка паўмільёна
|
|
Мой насок глядзіць ў пясок
Многа, хоць адбаўляй
Многа козыраў – таксама дрэнна
Многу шуму, мала справы
Молада-зелена
Мы гэту оперу даўно чулі
Мы не лыкам шытыя
Мы самі з вусамі
Мыльныя пузыры лопаюцца хутка
Мухамора і паганку чэрці не ядуць
Мякіну ясі, а хвост козарам насі
Мякка сцеле, але жорстка спаць
Маленькая сцежка вядзе да вялікай дарогі |