З плеч ды ў печ
З чым у люльку, з тым і ў магілу
За выборы дастануцца лапці да аборы
За дурною галавою, няма нагам спакою
З агня ды ў полымя
З вечара да ранку справіў гулянку
З глузду з’ехаў
З гэтага куры смяюцца
З камара зрабілі слана
З кім павядзешся, ад таго і набярэшся
З лёсам біцца не будзеш
З міру па нітцы – голаму кашуля
З ног валюся
За кампанію і цыган павесіўся
За локаць сябе не ўкусіш
Заблудзіўся ў трох дрэвах
Забіў клін між імі
Заб’еш лягушку – пойдзе дождж і намочыць сена
Загляне сонца і ў наша ваконца
|
|
Задаць перцу
Задраўшы нос хадзіць
Замёрз так, што зуб на зуб не пападае
Залатыя яйкі куры не нясуць
Запас бяды не робіць
Зарэзаў без нажа
Заўсёды ведай, калі трэба прыкусіць свой язык
Звярнуць галаву
Здаровы, як бык
Здароўе даражэй за грошы
Здароўе за грошы не купляюць
Здароўе не купіш
Зіму прыдзецца кукаваць
Зламіць галаву
Змоўк, як мыла з’еўшы
Знік, як камень у ваду
Знаць – не знаю, ведаць – не ведаю
Зуб на зуб не пападзе
Зубы загаварваць |