"ЛЕПШ НЕ СКАЖАШ"


Баба не чалавек -  курыца не птушка
Баба з калёс – кабыле лягчэй
Бубуліны казкі
Багаты – што чорт рагаты
Багун па балоту водзіць
Базар яма, глядзі прама
Балота без чорта не будзе
Бачыў не бачыў
Бацька пахаць, а сын рукамі махаць
Без вясны лета не бывае
Без вады – ні туды, ні сюды
Без дажджу і трава не расце
Без капейкі рубля не бывае
Без нажа зарэжа
Без Радзімы чалавек – жабрак
Белымі ніткамі па чорнаму шыта
Бесплатна бывае паветра і вада ў рэках і азёрах
Беражонага Бог беражэ
Біндзікі біць (нічага не рабіць)
Блізка, але дарога слізка

 

Блізка локаць, ды не ўкусіш
Блудзяць не толькі ў лясах, а і ў жыцці
Браць голымі рукамі
Бог высока, цар далёка
Боты зубы паказалі
Бог душу з душой яднае
Бог высока, цар далёка
Бог нас рассудзіць
Брашы, але меру ведай
Брэшуць не толькі сабакі
Будзе і на нашай вуліцы свята
Будзь, як дома, але не забывай, што ў гасцях
Бульба выручыць заўсёды
Бываюць дурнямі і адукаваныя людзі
Бывае у звычайным незвычайнае
Была б шыя, хамут знойдзецца
Бяда на бядзе, як па нітачцы ідзе
Бяда мучыць, ды розуму вучыць
Бяда адна не ходзіць

На галоўную