"ЛЕПШ НЕ СКАЖАШ"


Па компасу час не вызначаюць
Па Сеньку – шапка
Па малаку ног не павалаку
Пад адным сонцам жывём
Пад ляжачы камень вада не цячэ
Падлажыў свінню
Падкова шчасце прынясе
Пойдзеш нацянькі, будзеш блудзіць тры дзянькі
Пайду, куды вочы глядзяць
Пайшоў несалёна хлябаўшы
Пайшоў у белы свет
Пайшоў сабакам сена касіць
Паказаць дзе ракі зімуюць
Пальцам, аб палец не ударыў
Палажыць зубы на паліцу
Палахліваму і жаба – воўк
Пальчыкі абліжаш
Папала каса на камень
Папаў у неба пальцам
Папера ўсё сцерпіць
Паслаў у свет, як у капейку
Пасля дожджыка ў чацьвер
Паспяшыш – людзей насмяшыш

 

Пасуда любіць чыстату
Пасуда б’ецца – шчасце будзе
Пашлі дурнога, а за ім другога
Пераліваць з пустога ў парожняе
Перасол на спіне – недасол на стале
Перш чым жаніцца, ці выходзіць замуж, прыгледзься, як жывуць бацькі і другія родзічы
Перш чым паверыць чалавеку, пазнай яго
Першыя жаваранкі вясну не робяць
Першы блін комам
Плавае, як камень у вадзе
Прамяняў парася на карася
Праўда вочы коліць
Праўда не тоне і не гарыць
Прачнуцца ні свет, ні зара
Прыбяры пень, і пень будзе прыгожы
Прыкусіць язык
Прыліп, як смала
Прыйшоў нязваны і ідзі нязнаны
Птушку па палёту можна пазнаць
Птушка сваё гнязда знойдзе
П’янаму мора па калена

На галоўную