"ЛЕПШ НЕ СКАЖАШ"


І каліўца ў роце не было
І козы сыты і сена цэла
І лес няроўна расце
І мы не лыкам шытыя
І на старуху прыдзе паруха
І па насенню можна вызначыць расліну

 

І рака выходзіць з берагоў
І ў старай печы агонь гарыць
Іграй, альбо грошы аддай
Ідзеш да рынку, але жыта пасей
Індык курыцы не пара
Ілля нарабіў гнілля

На галоўную