"ЛЕПШ НЕ СКАЖАШ"


Вада са сваёй крыніцы заўсёды чыстая
Ваду рэшатам не носяць
Вада цячэ зверху ўніз
Вакол ды вокала, але не ў цэнтр
Варон лавіць
Варта яму намыліць голаву
Ваўка ногі кормяць
Валенкам тупнуць любяць усе
Віляе, як сабака, хвастом
Ведае на чым свет стаіць
Ведае, на чым свіння хвост носіць
Век пражывеш, а смаку не пачуеш
Век жыві, век вучыся, а памрэш не ўсё пазнаўшы
Ветрагон

 

Воран ворану ў вока не клюне
Вольнаму – воля
Волас сівее, а галава шалее
Вочы завідушчыя, рукі заграбушчыя
Вусы і барада – не старасць
Вушы вянуць ад слоў
Вывесці на чыстую ваду
Высах у шчэпку
Высока паляцеў, ды нізка сеў
Вышэй пупа не падскочыш
Вэрхал паднімаць
Вясна стукае ў дзверы
Вялікая лыжка рот не раздзярэ
Вялікае бачна на адлегласці

На галоўную