Да трыццаці не ажаніўся – памрэш бабылём
Дабрыня, ветлівасць залог поспеху
Дабрынёй жонку не пакрыўдзіш
Дай Божа нашаму цяляці ваўка паймаці
Дажыліся казакі: ні хлеба, ні табакі
Далей ад начальства, бліжэй да кухні
Даў латы (уцёк)
Два боты на адну нагу не надзенеш
Два мядзведзі ў адной бярлозе не зімуюць
Двойчы не паміраюць
Двойчы не нараджаюцца
Дзе адзін пануе, там сто гаруе
Дзе вада, там і бяда
Дзе каротка, там і рвецца
Дзе крыві ні ложкі, там жалю ні крошкі
Дзе пуста, а дзе густа
Дзе сеў, там і прыкіпеў
|
|
Дзе тонка, там і рвецца
Дзе цвет, там і мёд
Дзейнічае, як пятух сярод курэй
Дзіравая памяць
Дзіця – не парася
Дзярмо золатам не будзе
Дзяцей гадуй, а торбу рыхтуй
Для яго мора па калена
Дня без сонца не бывае
Добра заўсёды залатая сярэдзіна
Добра, калі ўсё добра
Добрае забываецца хутчэй, крыўда – ніколі
Дома і куты дапамагаюць
Доўг не раве, толькі спаць не дае
Доўгі язык мець
Дуракі бываюць і адукаваныя
Душа ў душу жыць |