Гавару гэта ад душы
Гаворыць, як па пісанаму
Гаворыць пустое
Гадзіннікі дакладныя бываюць толькі ў начальнікаў
Гады старыя, а розум дзіцячы
Газетная вутка
Галава не думае, а рукі робяць
Гаспадарлівы не надта раскінецца
Гаршкі не богі абжыгаюць
Гарбатага магіла справіць
Гаруй не гаруй – адно і тое ж будзе
Гары яно ўсё гарам
Гасцей прынімай толькі з чыстай душой
Гол, як сакол
Голад не цётка
Госці добра – а без гасцей лепш
|
|
Гора хадзячае
Гора можна таксама перагараваць
Грошы на дарозе не валяюцца
Грошы лік любяць
Грабе пад сябе
Грыбоў – хоць касі
Грыбы на полі не растуць
Гэта навіна з барадой
Гэта табе не хаханькі
Гэта справа з барадой
Гэта не каштуе нават нюх табакі
Гэта птушка ў вырай не лятае
Гэта ўсё дапаможа, як хваробе кашаль
Гультай за работу – мазоль на руцэ
Гультаю кожны дзень свята
Гульня гульнёй, а работа работай |