Хадзіў бы ў злоце, каб не дзірка ў роце
Хадуном ходзіць
Халодна, як у лядоўні
Халтурная работа
Хахлы вязаць
Хвароба нікога не красіць
Хілы, але мілы
Хітры – не мудры
Хітрыкі, мудрыкі
Хлеб ды вада – маладзецкая яда
Хлеб ды квас – яда ў нас
Хлопцы, як на падбор
Хлусню метрам не змераеш
Ходзіць задраўшы галаву
Ходзіць апусціўшы рукі
Ходзіць крыллі апусціўшы
Ходзіць даўбня-даўбнёй
|
|
Хопіць цацкацца
Хацеў бы ў рай, ды грахоў многа
Хоць плач, хоць скач – не атрымаеш калач
Хоць кол на галаве цяшы
Хочаш не хочаш, а работаць трэба
Хочаш жыць у шчасці – трэба прасці, прасці
Хочацца і колецца
Хто ў боб, хто ў гарох
Хто едзе, той не спатыкаецца
Хто каго любіць, той таго і чубіць
Хто многа гаворыць, той мала робіць
Хто пытае, той не блудзе
Хто хлеб носіць, той есці не просіць
Хто шукае, той знойдзе
Хто старыкоў крыўдзіць, таму Бог шчасце не дасць
Хто ў бок, хто ў гарох
Худа-бедна – зробім |