ГАЛОЎНАЯБЯЛЫНІЧЧЫНА Ў ЛЕГЕНДАХ І ПАДАННЯХ


Гісторыя Аксенькавіцкіх могілак, што ў Запольскім сельсавеце авеяна легендамі і паданнямі.
Гэта тут яшчэ растуць сосны, якія добра памятаюць падзеі трохвекавой даўніны.
Па словах мясцовых жыхароў, у іх цені спыняліся на адпачынак вершнікі арміі Напалеона Банапарта. На могілках шмат старых надмагільных помнікаў і крыжоў... Адзін са святых крыжоў, цёсаны з каменя, мае зацёрты вякамі надпіс, але днём і ўначы ён нібыта свеціцца, разліваючы навокал дзівоснае святло. Хто пад ім пахаваны – ужо невядома, бо нават абрысаў магілы не захавалася. Але ж, мусіць, у зямным жыцці чалавек той быў вельмі добрым, бо ён і цяпер праз каменны крыж дасылае людзям святло.