ГАЛОЎНАЯБЯЛЫНІЧЧЫНА Ў ЛЕГЕНДАХ І ПАДАННЯХ


З назвай вёсак, рэк, азёр, ручаёў, балот, лясоў звязана гаспадарчае жыццё цэлай грамады.
Так, сваю назву Свяцілавічы атрымалі ад рачулкі Свяцілкі, а яна, у сваю чаргу, гэты тапанім атрымала, хутчэй за ўсё, ад слова “свяцілішча”.
Асобае месца сярод тапонімаў займаюць назвы лясоў, балот, палёў і г.д. Важнай рысай і характэрнай прыкметай тапомінаў з’яўляецца іх гістарычнасць. Практычна ўсе тапонімы нясуць у сабе інфармацыю аб часе і месцы іх стварэння.
Так, ручаі, якія упадалі у Свяцілку, называліся  “Шпыркіны Рэчкі”, сваю назву яны атрымалі ад памешчыка Шпырко, які валодаў вёскай другія Свяцілавічы. Хутчэй за ўсё гэта назва ўзнікла у XIX ст.
Лес, які знаходзіцца на левым баку шасэ Свяцілавічы – Бялевічы, паміж месцам, дзе сёння размешчана школа і вескай    Студзенка, мае назву «Шэндараў лес».  Сваю назву ён атрымаў ад прозвішча Шэндаровіч. Побач з лесам размяшчаецца “Шэндараў сад”.
Старажылы расказваюць, што некалі побач з садам  размяшчалася сядзіба Шандаровіча. Мяркуецца, што сваю назву лес атрымаў у канцы XIX  – пачатку XX ст.
Насупраць “Шэндарава сада”, ёсць месца якое людзі называюць “Яськаў сад”. Сада там ужо даўно няма, толькі некалькі адзічэлых яблыняк, а вось назва засталася. Кажуць, што некалі. на тым месцы быў вялікі і прыгожы сад, а побач з ім і сядзіба пана, якога звалі Яськам. Таму месца так і называецца.