ГАЛОЎНАЯБЯЛЫНІЧЧЫНА Ў ЛЕГЕНДАХ І ПАДАННЯХ
Вёска Дручаны мае даўнюю гісторыю, якая, на жаль, яшчэ акутаная амаль суцэльнай смугою невядомасці.
Можна меркаваць, што першымі насельнікамі паселішча, яго заснавальнікамі, з’явіліся перасяленцы – уцекачы з Друцкага княства. Прычын тых пярэбараў можа быць многа, аднак найбольш верагодныя дзве.
Напрыканцы XII стагоддзя Друцкае княства ўцягваецца ў барацьбу князёў смаленскіх з чарнігаўскімі. Князь Ігар Святаслававіч памкнуўся захапіць валоданні Друцкіх князёў. Многія паселішчы ім былі спалены і зруйнаваны, а іх жыхароў палонам павёў у кіеўскую зямлю. Праўда Друцк ён захапіць так і не здолеў. Мажліва, што ўцеклыя ад палону сяляне і заснавалі ў дрымучых, забалочаных лясах нашага краю свая вёску і ў памяць аб сваёй адабранай радзіме назвалі яе Дручаны (насельнікі Друцкага княства).
Паводле другой версіі, пачатак заснавання вёскі адносіцца на канец ХV – пачатку ХVІ стагоддзяў, калі Друцк пры варожай асадзе загінуў ад пажару і болей не аднавіўся.