ГАЛОЎНАЯБЯЛЫНІЧЧЫНА Ў ЛЕГЕНДАХ І ПАДАННЯХ
Цікавае паданне давялося чуць наконт брода праз рэчку Вабіч, які пракладзены паміж вёскай Нежкаў і пасёлкам Беларускім. Ён называецца Каменным.
Людзі апавядаюць, што захацеў аднага разу чорт з Вішова перабрацца ў Нежкаў. Але на яго зламысным шляху паўстала рэчка. Чэрці, як вядома, не любяць вады і баяцца яе. Таму варашыў чорт загаціць рэчку. Ён прывалок воз камення, і калі скідваў яго у раку – утапіўся. Так на тым месцы і ўтварыўся брод. І цяпер, сцвярджаюць вішоўцы, калі хто будзе ісці праз Каменны брод ноччу, дык можа пачуць, як крычыць з таго свету той самы вішоўскі чорт.