ГАЛОЎНАЯБЯЛЫНІЧЧЫНА Ў ЛЕГЕНДАХ І ПАДАННЯХ
Самае вялікае балота Магілеўскай вобласці раскінулася паміж рэчкамі Друць на ўсходзе і Ольса на захадзе, мае амаль што 35 км. у даўжыню, а агульная плошча яго складае да 500 кв. км. На сучасных картах яно так і абазначана – балота Вялікае, а на ім – топкія вокны, Чортава грэбля ды змрочныя сырыя лясныя ўрочашчы – Казёл, Грашавы…
Адно з паданняў гаворыць, што верхняй, паўночнай мяжой гэтага, нібыта д’ябальскага балота, з’яўляецца веска Мяжонка, найменне якой паходзіць ад слова “мяжа”, а за мяжой – людскія паселішчы з лагоднымі, прыгожымі назвамі- Ягадка, Пчалінск…
Яшчэ адна версія паходжання назвы “Мяжонка” вынікае з того, што вёска ўвесь час знаходзілася на мяжы адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак.
Заснавана дзесці ў ХVІІ-ХVІІІ ст. польскай шляхтай.
Да 1927г. уваходзіла ў склад Мінскай губерні Чэрвеньскага павету. Мяжонка і цяпер размяжоўвае Магілёўскую і Мінскую вобласці і тры раёны: Бялыніцкі, Клічаўскі, Бярэзінскі.
Ёсць на балоце узвышаныя астравы лесу, невялікія рачулкі, дрыгвяныя месцы, балотныя азёры, а яшчэ там знаходзіцца ваенны палігон “Дудна”, дзе ў савецкія часы праводзілі бамбакіданне, нават стратыгічныя бамбардзіроўшчыкі дальняга дзеяння.
З даўніх часоў мяжонцы займаліся бондарствам і ткацтвам, пчалярствам і садаводствам. Жылі ў вёсцы свае сталяры, смалакуры, ганчары.