ГАЛОЎНАЯБЯЛЫНІЧЧЫНА Ў ЛЕГЕНДАХ І ПАДАННЯХ


Вёска Вялікая Машчаніца раскінулася на беразе ракі Ослік, недалёка ад месца ўпадзення яе ў раку Друць, што садзейнічала яе росту і развіццю гаспадаркі.
Пачатак засялення вёскі паклалі выхадцы з вёскі Забалоцце Козыравы і Лапацентавы ў 16 стогоддзі. Пан ім дазволіў ахоўваць яго лясныя масівы і апрацоўваць землі. Козыраў Захар Савельевіч быў палясоўшчыкам на тэрыторыі, дзе зараз знаходзіцца веска Вялікая Машчаніца. Сярод дрымучых лясоў, дзе вадзіліся нават мядзведзі ен распрацаваў дзялянку, пабудаваў жыллё, па яго прыкладу пабудаваў і Лапацентаў Сцяпан. Хутка сем’і парадніліся, пачала расці вёска, з кожным годам павялічвалася колькасць яе жыхароў.
У даліне ракі землі былі ўрадлівыя, але вільготныя. Вясной і восенню было топка, пастаянна стаяла дрыгва, ні пераехаць, ні прайсці. Вуліцу вёскі пачалі масціць драўлянымі пласцінамі і дошкамі, таму вёску пачалі называць Машчаніца.