ГАЛОЎНАЯБЯЛЫНІЧЧЫНА Ў ЛЕГЕНДАХ І ПАДАННЯХ


Некаторыя гісторыкі сцвярджаюць, што Галоўчын ёсць старажытны беларускі горад Галацічэск, які ўзгадваецца ў 1071 годзе ў «Аповесці мінулых гадоў» з нагоды бітвы паміж войскамі князёў Полацкага Усяслава і Уладзіміра-Валынскага, Тураўскага Яраполка Ізяслававіча («Победзі Яраполк Усяслава ў Галацічьска»).
У пачатку 16 стагоддзя Галоўчын належыў каралеве Алене Іванаўне, дачцы Івана ІІІ і жонцы караля Аляксандра, затым ён перайшоў да князёў Рапалаўскіх.
Як сяло прыгадваецца (1443) ў Даравальнай грамаце князя Юрыя Лугвеневіча манастыру святога Ануфрыя.
Жыхары паселішча засялялі сярэднявяковы Магілёў «Баркулабаўскі летапіс»:...засели… около места прихожие селяне…с Головчина, з сёл многих).
Галоўчын уваходзіў у склад Полацкай зямлі, затым у склад Аршанскага павета ВКЛ.
З 1501 года належыў дачцэ Івана ІІІ і жонцы вялікага князя Вялікага Княства Літоўскага Аляксандра каралеве Алене Іванаўне (Маскоўскай), потым князям Галоўчынскім, а таксама Слушкам (Служкам), Патоцкім, Пацам, Патуліцкім-Войзбунам, Васілеўскай.
Цэнтр маёнтка Аршанскага павета (1567), сяло з (1583), горад з (1584), мястэчка (1623).